да́ча¹, -ы, ж.

1. гл. даць.

2. Порцыя корму на адзін прыём.

Д. аўса.

Сутачная д. сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́ткі, -так.

Адзінка вымярэння часу, роўная 24 гадзінам, працягласць дня і ночы.

Ехалі адны с.

|| прым. су́тачны, -ая, -ае.

Сутачная тэмпература.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́тачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. су́тачны су́тачная су́тачнае су́тачныя
Р. су́тачнага су́тачнай
су́тачнае
су́тачнага су́тачных
Д. су́тачнаму су́тачнай су́тачнаму су́тачным
В. су́тачны (неадуш.)
су́тачнага (адуш.)
су́тачную су́тачнае су́тачныя (неадуш.)
су́тачных (адуш.)
Т. су́тачным су́тачнай
су́тачнаю
су́тачным су́тачнымі
М. су́тачным су́тачнай су́тачным су́тачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́плаўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. выплаўляць — вымавіць.

2. Тое, што выплаўлена, атрымана ў выніку плаўкі. Сутачная выплаўка чыгуну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́нечна-су́тачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. со́нечна-су́тачны со́нечна-су́тачная со́нечна-су́тачнае со́нечна-су́тачныя
Р. со́нечна-су́тачнага со́нечна-су́тачнай
со́нечна-су́тачнае
со́нечна-су́тачнага со́нечна-су́тачных
Д. со́нечна-су́тачнаму со́нечна-су́тачнай со́нечна-су́тачнаму со́нечна-су́тачным
В. со́нечна-су́тачны (неадуш.)
со́нечна-су́тачнага (адуш.)
со́нечна-су́тачную со́нечна-су́тачнае со́нечна-су́тачныя (неадуш.)
со́нечна-су́тачных (адуш.)
Т. со́нечна-су́тачным со́нечна-су́тачнай
со́нечна-су́тачнаю
со́нечна-су́тачным со́нечна-су́тачнымі
М. со́нечна-су́тачным со́нечна-су́тачнай со́нечна-су́тачным со́нечна-су́тачных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

вы́плаўка ж., тех., в разн. знач. вы́плавка;

в. чыгуну́ — вы́плавка чугуна́;

су́тачная в. — су́точная вы́плавка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́тачны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сутак. Сярэдняя сутачная тэмпература. // Роўны суткам. Сутачны тэрмін.

2. Які адбываецца за суткі. Многім атрадам і брыгадам трэба было зрабіць амаль сутачны марш, каб выйсці на зыходны рубеж. Дзенісевіч. // Разлічаны на суткі. Сутачны графік. Сутачны запас вады. // Які атрымліваецца за суткі. Сутачны надой. Сутачная здабыча вугалю. Сутачны заработак.

3. у знач. наз. су́тачныя, ‑ых. Сума, якая выплачваецца асобам, што знаходзяцца ў камандзіроўцы або накіраваны на працу ў другую мясцовасць, за кожны дзень камандзіроўкі або знаходжання ў дарозе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́точный су́тачны;

су́точный похо́д су́тачны пахо́д;

су́точный цыплёнок су́тачнае кураня́;

су́точный рацио́н су́тачны рацыён;

су́точная гото́вность мор. су́тачная гато́ўнасць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

да́ча 1, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле дзеясл. даць (у 8 знач.). Дача паказанняў. □ Густы траскучы залп з тылу, а потым з правага фланга перарваў дачу гэтых загадаў. Колас.

2. Порцыя, якая даецца на адзін прыём ці на пэўны перыяд. Дзве дачы аўса. Сутачная дача сена.

да́ча 2, ‑ы, ж.

Загарадны дом для летняга адпачынку гараджан. Пабудаваць дачу. Зняць дачу. □ Мадам Гамрэкелі ад пачатку лета выехала з Гіо некуды ў горы, на дачу, дзе не было малярыі. Самуйлёнак.

да́ча 3, ‑ы, ж.

Частка лясніцтва, вылучаная ў самастойную гаспадарку; участак зямлі пад лесам. Лясная дача.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)