суста́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. суста́ў суста́вы
Р. суста́ва суста́ваў
Д. суста́ву суста́вам
В. суста́ў суста́вы
Т. суста́вам суста́вамі
М. суста́ве суста́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

туберкулёз, -у, м.

Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад., выкліканая асобым мікробам — палачкай Коха.

|| прым. туберкулёзны, -ая, -ае.

Т. дыспансер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

згіна́льнік, ‑а, м.

Мышца, якая згінае суставы. Згінальнік кісці. Згінальнік пальца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

туберкулёз, ‑у, м.

Інфекцыйная хвароба, пры якой пашкоджваюцца лёгкія, кішэчнік, косці, суставы і пад. (выклікаецца асобым мікробам). Туберкулёз лёгкіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суста́ў, -та́ва м. суста́в;

кале́нны с. — коле́нный суста́в;

а́вы па́льцаўсуста́вы па́льцев

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суста́ў, ‑тава, м.

Рухомае злучэнне касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы. Плечавы сустаў. Локцевы сустаў. Каленны сустаў. □ [Васіль Кузьміч] не садзіўся, стаяў каля стала збоку, абапёршыся на суставы пальцаў. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Сця́глі, сця́глы, сця́гля ’каленныя сухажыллі’ (шчуч., іўеў., шальч., Сл. ПЗБ), сцягле́суставы, што злучаюць галёнку са сцягном’ (беласт., Стан.), сця́гля ’сцягно’ (Сцяшк. Сл.). Гл. цяглі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мы́шчалка ’выступ або патаўшчэнне на канцах касцей шкілета, якое служыць для прымацавання мышц або ўваходзіць у склад сучлянення’ (ТСБМ), расон. мы́шчалкісуставы пальцаў на руцэ’ (Шатал.). З рус. мы́щелка, мыщелок ’шчыкалатка’, ’галоўка касці’ (Крукоўскі, Уплыў, 72), якія Гараеў (221) выводзіць з мышка, мышь. Не зусім пераканаўча.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сукале́нка ’вузел у сцябле саломы’ (Касп.), сукале́нкісуставы пальцаў’ (Сл. ПЗБ, ЛА, 3), сукале́нца ’вузел кушчэння’ (Нас., Юрч. Вытв.), сукале́нцы ’тс’ (Сл. ПЗБ), ’калены сцябла’, ’нарасці на ніжняй частцы нагі ў пеўня’ (Нар. сл.), сукале́нца ’перагіб, сустаў’ (Бяльк.), сукале́нца, сукале́нны ’які мае шмат парасткаў, сучкоў’ (Нас.). Да калена (Борысь, Prefiks., 134), гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суста́ў ’рухомае злучэнне касцей або храсткоў у арганізме чалавека, жывёлы’ (ТСБМ, Нас., Касп., Ласт., Байк. і Некр., Сцяшк.), суста́ва ’тс’ (Некр. і Байк.; ашм., Стан.; воран., шальч., Сл. ПЗБ), суста́вы ’тс’ (Ласт., Пятк. 2, Арх. Вяр.), сусто́ўка ’тс’ (Жд. 3), суста́ўкісуставы пальцаў’ (круп., чэрв., Сл. ПЗБ), суста́вец ’костачка’ (ТС), суста́во ’сустаў’ (Сцяшк.). Укр. суста́в, рус. суста́в, ц.-слав. сѫставъ ’тс’. У анатамічным значэнні прыставачнае ўтварэнне з *sǫ‑ (су-) ад прасл. *stavъ, *stava ’згіб, сустаў’, параўн. укр. дыял. ставець, польск. staw, чэш. stav, славац. stav ’тс’, в.-луж. staw ’канечнасць’, харв. stav(a) ’згіб, сустаў’, балг. става ’тс’, што да *staviti (гл. ставіць, параўн. стаў). У агульным значэнні прыставачнае ўтварэнне суста́ў ’цела, склад’ (Нас.) суадносіцца з макед. става ’стан, фігура’, параўн. пастава, стан (гл.). Гл. Фасмер, 3, 810; Борысь, Czak. stud., 46; Борысь, 576.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)