супо́льніца

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. супо́льніца супо́льніцы
Р. супо́льніцы супо́льніц
Д. супо́льніцы супо́льніцам
В. супо́льніцу супо́льніц
Т. супо́льніцай
супо́льніцаю
супо́льніцамі
М. супо́льніцы супо́льніцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

супо́льніца ж.

1. соо́бщница; соуча́стница, компаньо́нка;

2. единомы́шленница, сподви́жница

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

супо́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да супольнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Супо́льніца ’суполка, супольная работа’ (ТС, Юрч.), ’бравэрка’ (Сцяшк.), супо́льніца, супо́льнічка ’суцэльнае адзенне’ (Сцяц. Сл.), ’жаночая кашуля, сарочка’ (барыс., Сл. ПЗБ). Да супольны, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

супо́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Таварыш па сумеснай дзейнасці, паплечнік, аднадумец; кампаньён.

2. Саўдзельнік, хаўруснік у якіх-н. злачынных справах.

|| ж. супо́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. супо́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пособница памага́тая, -тай ж.; супо́льніца, -цы ж.; саўдзе́льніца, -цы ж.; хаўру́сніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соо́бщница саўдзе́льніца, -цы ж., супо́льніца, -цы ж., удзе́льніца, -цы ж.; уст. хаўру́сніца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Тава́рыш ’друг, прыяцель, паплечнік, калега’, ’равеснік, аднагодак’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Ласт., Бяльк., Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ), това́рыш ’сябар’ (ТС), товарышо́к ’пры неафіцыйным звароце’ (Нар. Гом.), сюды ж карэляты ж. р. тава́рышка ’сяброўка, саўдзельніца’, ’спадарожніца’, ’равесніца, з якой таварышавала’ (Янк. 2), ’сяброўка, аднагодка’ (Касп., Растарг., Сл. ПЗБ, Жд. 2), товары́шка ’тс’ (ТС), таварышава́ць ’сябраваць, дружыць’ (ТСБМ, Сержп. Прымхі), таварышкава́ць ’тс’ (Сцяц.), товарышова́ць, товары́шыць ’тс’ (Нас., ТС), ст.-бел. товаришь ’прыяцель; супольнік’ (Альтбаўэр), товаришъ, това́рышъ, таваришъ, таварышъ, товарышкасупольніца’, товаришити ’дружыць, быць у адной суполцы’ (Карскі 2-3, 277, 394). Укр. това́риш ’прыяцель, супольнік’, рус. това́рищ ’тс’, польск. towarzysz ’тс’, каш. towařëš, н.-луж. towariš ’тс’, в.-луж. towarš ’тс’, ст.-чэш. tovaryš, towařiš, чэш. tovaryš ’падмайстар’, ’супольнік’, славац. towariš, славен. towȃriš ’тс’. Адзінага меркавання адносна паходжання слова няма. Чарных (2, 247) выводзіць са стараж.-рус. товаръ (гл. тавар1) з, магчыма, старэйшым на ўсходнеславянскай глебе значэннем ’стан; вайсковы лагер’. Суфікс ‑išč‑ь замест *‑iš‑ь/*‑yš‑ь, які адзначаецца ў іншых славянскіх мовах і сярэднерускіх гаворках, можа, такім чынам, тлумачыцца ўплывам стараж.-рус. това́рище ’стан’ (паводле Сразнеўскага, найбольш ранняя фіксацыя пад 992 г.), паводле Карскага (2–3, 394), апошнія ў выніку спрашчэння. Часцей слав. *tovarišь або *tovoriščь лічыцца запазычаннем з цюркскіх моў, у якіх слова складаецца з дзвюх частак: тур., чагат. tavar ’маёмасць; скаціна; тавар’ і () ’сябар, таварыш’ (Фасмер, 4, 68; ЕСУМ, 5, 586; Борысь, 639).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)