су́кравіца, -ы, ж.

Жаўтаватая вадкасць з дамешкам крыві, якая выдзяляецца з пашкоджаных тканак.

|| прым. су́кравічны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́кравіца

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. су́кравіца
Р. су́кравіцы
Д. су́кравіцы
В. су́кравіцу
Т. су́кравіцай
су́кравіцаю
М. су́кравіцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

су́кравіца ж. су́кровица

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

су́кравіца, ‑ы, ж.

Жаўтаватая вадкасць з дамешкай крыві, якая выдзяляецца з пашкоджаных тканак і поласцей цела. З раны на галаве нават і цяпер яшчэ сачылася сукравіца. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Су́кравіца ’жаўтаватая вадкасць з дамешкай крыві’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Сл. ПЗБ, ЛА, 5), ’кроў з раны з вадой’ (Варл.), ’крывяныя гнойныя выдзяленні’ (Сл. ПЗБ), су́кравіца ’тс’ (ТС). Укр. су́кровиця, рус. су́кровица, польск. sukrwica, чэш. дыял. súkrvica, славац. súkrvica, серб.-харв. sùkrvica, балг. сукъ́рвица, дыял. су́карвица, макед. сукрвица. Прасл. *sǫ‑krьv‑ica, дэрыват з прыст. *sǫ‑ ад *kry, krъve ’кроў’. Гл. Махэк₂, 292; Борысь, Prefiks., 122; ЕСУМ, 5, 471.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

су́кровица су́кравіца, -цы ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Пасо́ка ’свіная кроў’ (віл., паст., Сл. ПЗБ), ’загуслая ў камкі кроў’ (КЭС, лаг.; Нас.), пасыка ’кроў, што вылілася з раны’, ’кроў забітай жывёлы’, ’сукравіца’ (Др.-Падб., Гарэц.). Укр. пасока’сукравіца, кроў’, рус. пасока ’лімфа, сукравіца’, ’сок дрэва’, польск. posoka, устарэлае posok ’юха, разлітая кроў’, ’сукравіца’, ’юшка з крыві’, ’кроў дзікай жывёлы, якую праследуе сабака’, ’загуслая кроў’. Роднаснымі да іх будуць рус. паўн. осока ’гной з раны’, ’гнаявая жыжка’ і серб.-харв. осока ’сок’, ’сыроватка з-пад брынзы’, ’пот (у жывёл)’, ’мача’, ’сукравіца’. Да па‑ (< прасл. pa‑) з дэмінутыўнай функцыяй і сок (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Міжыт ’малако ў каровы перад цяленнем’ (ТС). З *нежыт. Параўн. рус. пери, нежитьсукравіца’, якое з ne‑žitь. Да не і жыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Су́краватка ’сукаратка’ (лід., Сл. ПЗБ), су́кравіца ’тс’ (гродз., там жа), сукрава́ты ’крутавата спрадзены’ (ігн., там жа). Вытворныя ад су́кры ’вузлы на крута звітай нітцы’, гл. сукарак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́са́касукравіца’, ’гной раны’, ’юшка (з носа)’ (Нас., Касп.). Відаць, балтызм. Параўн. літ. mū̃šis ’рана’, mūsaĩ ’цвіль’. З апошняга польск. беласт. musy ’асадак, адстой’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 81).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)