суко́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. суко́нны суко́нная суко́ннае суко́нныя
Р. суко́ннага суко́ннай
суко́ннае
суко́ннага суко́нных
Д. суко́ннаму суко́ннай суко́ннаму суко́нным
В. суко́нны (неадуш.)
суко́ннага (адуш.)
суко́нную суко́ннае суко́нныя (неадуш.)
суко́нных (адуш.)
Т. суко́нным суко́ннай
суко́ннаю
суко́нным суко́ннымі
М. суко́нным суко́ннай суко́нным суко́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

камво́льна-суко́нны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. камво́льна-суко́нны камво́льна-суко́нная камво́льна-суко́ннае камво́льна-суко́нныя
Р. камво́льна-суко́ннага камво́льна-суко́ннай
камво́льна-суко́ннае
камво́льна-суко́ннага камво́льна-суко́нных
Д. камво́льна-суко́ннаму камво́льна-суко́ннай камво́льна-суко́ннаму камво́льна-суко́нным
В. камво́льна-суко́нны (неадуш.)
камво́льна-суко́ннага (адуш.)
камво́льна-суко́нную камво́льна-суко́ннае камво́льна-суко́нныя (неадуш.)
камво́льна-суко́нных (адуш.)
Т. камво́льна-суко́нным камво́льна-суко́ннай
камво́льна-суко́ннаю
камво́льна-суко́нным камво́льна-суко́ннымі
М. камво́льна-суко́нным камво́льна-суко́ннай камво́льна-суко́нным камво́льна-суко́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Сэ́рдак ’безрукаўка на аўчыне’ (Сцяшк.), сэрда́к ’кароткае жаночае суконнае адзенне’ (палес., ЛА, 4; Сакал.). Гл. сардар пра ўнутраную форму ці народнаэтымалагічнае асэнсаванне сведчыць сярэ́днік ’жаночая куртка’ (Жд. 2).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сушы́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

1. Прыстасаванне, устаноўка для сушкі чаго‑н. Барабанная сушылка.

2. Памяшканне, дзе адбываецца сушка, прасушванне чаго‑н. Суконнае прадпрыемства ў Хомску Кобрынскага павета размяшчалася ў 13 мураваных і драўляных будынках: самы вялікі двухпавярховы дом — два цэхі.., яшчэ адзін мураваны дом. .. Астатнія, драўляныя памяшканні — [фарбавальня], сушылка, сталярная, слясарная і іншыя майстэрні. «Помнікі».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Манто ’жаночае (футравае) паліто свабоднага пакрою’ (ТСБМ). Позняе запазычанне з польск. manto ці з рус. манто ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 79), якія з франц. manteau (Фасмер, 2, 570). Роднаснымі да іх з’яўляюцца паўд.-рус. ма́нта ’малдаўскае адзенне з доўгім каўняром, які накідваецца на галаву ў дождж’, укр. бук. манта́ва ’доўгае суконнае паліто на ваце’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ры́ла, ‑а, н.

1. Выцягнутая пярэдняя частка галавы ў некаторых жывёл; лыч. Носам хмыкнула Хаўроння, Адвярнула рыла, Рада тым, што дзівака Лоўка абхітрыла. Дзеружынскі.

2. Верхняя або пярэдняя выцягнутая частка чаго‑н. З кішэні капота тырчала куртатае рыла бутэлькі. Асіпенка. Юрка пачуў, як зноў яму балюча ткнулі ў плечы рылам аўтамата, што тупым і цяжкім жалезным прутам. Пташнікаў. Кулямётчыкі павярнулі тупое рыла «максіма» на коннікаў. Хомчанка.

3. Груб. Твар чалавека. — У цябе ж не твар, а такое зладзейскае рыла, якога свет не бачыў! Чорны.

•••

Ні вуха ні рыла гл. вуха.

Суконнае рыла (уст.) — гандляр.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Кубра́к1 ’чалавек, які просіць міластыню на царкоўныя патрэбы’ (Нас., Нар. сл.). Укр. кубрак ’тс’, польск. kubrak ’тс’. Да кубрак2, не выключана кантамінацыя з жабрак (гл.).

Кубра́к2 ’мужчынскае суконнае верхняе адзенне (кароткае, вышэй калена)’ (Нар. сл., З нар. сл.). Польск. kubrak ’куртка, халат з простага сукна’. Калі лічыць, што кубрак узыходзіць да *кубур‑ак, можна меркаваць аб запазычанні з тур. kubur ’пакрывала, футляр’. На карысць гэтай гіпотэзы сведчаць такія турцызмы, як рум. cubur ’род адзення’ і інш. (Слаўскі, 3, 299).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бурно́с ’плашч, бурнус’ (БРС, Касп.), ’мужчынская доўгая вопратка’ (Інстр. I, Сцяшк. МГ), ’армяк, бурка’ (Янк. Мат.), ’вялікі мужчынскі кажух; доўгая вопратка з даматканага сукна і г. д.’ (Сакал.), бу́рнас ’доўгае суконнае адзенне’ (Сцяшк. МГ), бу́рно̂с ’зімовая жаночая вопратка’ (Лысенка, ССП). Рус. бурну́с ’плашч з капюшонам’, укр. бурну́с, бу́рмус, польск. burnus, bornus, burnos, burmus, burno, burdus, чэш., славац. burnus ’від зімовай вопраткі’. Усюды слова зрабілася народным. Запазычанне з араб. burnus ’шырокі плашч’ або праз франц. bournus, або праз тур. burnus, burnuz лёгкі шарсцяны плашч’. Міклашыч, Türk. El., Nachtr., 1, 19; Фасмер, 1, 247; Рудніцкі, 264; Махэк₂, 77; Варш. сл., 1, 238. Бел. бурно́с, можа, з польск. burnos. Параўн. і форму бу́рнас (націск!).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

суко́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да сукна, з’яўляецца сукном. Суконная пража. Суконныя тканіны. □ [Баба:] — А я корціку аснавала шэсць губак... аснова парцяная, а ўток суконны будзе... Нікановіч. // Пашыты з сукна. [Тэкля] была апранута ў чыстую доўгую спадніцу і дабротны суконны сак. Краўчанка. Наперад выйшаў Пракоп у саматканым суконным фрэнчы. Грахоўскі.

2. Які служыць для вырабу сукна або гандлю сукном. Суконная фабрыка. Суконная мануфактура.

3. Які займаецца вырабам сукна або гандлем сукном. Сачыла рупліва бяльмо цыферблата. — Ці добра спіцца суконным магнатам. Панчанка.

4. перан. Невыразны; грубы. Суконная мова. □ Але гэта, відаць, часта бывае з усімі, хто бярэцца за пяро: у галаве носіш тое, што можа ўсхваляваць, запаліць чытача, а як сядзеш пісаць, дык з-пад пяра выходзяць нейкія вялыя, суконныя словы і думкі. Сабаленка. — Ото ж, якая дробязь, — Адказ я пачуў суконны. — Дасць вам даведку робат — Намеснік мой электронны. Макаль.

•••

Суконнае рыла гл. рыла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Суке́нка ’верхняе жаночае адзенне’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Варл., Сцяшк., Касп., Шымк. Собр., Сл. ПЗБ, Сцяц. Сл., Бяльк.), су́кня ’сукенка’ (ТСБМ, Касп. Сержп., Мат. Гом.), ’адзенне з фабрычнага сукна (асабліва мужчынскае)’ (Нас., Байк. і Некр.), ’выхадная, святочная сукенка’, ’шлюбная сукенка’ (Сл. ПЗБ), ’суконная спадніца для дарослых’, ’сукенка для малых’ (ТС), ’сукенка, часцей з шарсцяной тканіны’ (Скарбы, Сцяц.; навагр., Нар. сл.); ст.-бел. су́кня ’вопратка; верхняе мужчынскае адзенне; верхняе жаночае адзенне’ (Ст.-бел. лексікон), лічыцца запазычаным са ст.-польск. suknia (Булыка, Лекс. запазыч., 110); сукенка, відаць, больш позняе запазычанне, гл. Цвяткоў, Запіскі, 2, 71, параўн. народнае польскае sukienka ’зімовае жаночае суконнае паліто, унізе расклёшанае, з футраным каўнерам, падшытае аўчынай’ (T. Karwicka. Ubiory ludowe w Polsce. Wrocław, 1995, 151). Польск. *suknia < прасл. *sukъńa ’верхняе жаночае або мужчынскае адзенне, зробленае з сукна’ < прасл. *sukъno ’сукно’ з суф. *‑ja; гл. Борысь, 586. Аналагічна і чэш. sukně, славац. sukňa, в.-луж. suknja ’жаночая спадніца’, н.-луж. suknja ’мужчынскі халат’, славен. suknja ’паліто’, серб.-харв. су̏кна ’жаночая спадніца, адзенне’, балг. дыял. су́кня, су́кно ’доўгае жаночае шарсцяное адзенне’, што ставіць пад сумненне запазычанасць зыходнага сукня.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)