субо́жны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. субо́жны субо́жная субо́жнае субо́жныя
Р. субо́жнага субо́жнай
субо́жнае
субо́жнага субо́жных
Д. субо́жнаму субо́жнай субо́жнаму субо́жным
В. субо́жны (неадуш.)
субо́жнага (адуш.)
субо́жную субо́жнае субо́жныя (неадуш.)
субо́жных (адуш.)
Т. субо́жным субо́жнай
субо́жнаю
субо́жным субо́жнымі
М. субо́жным субо́жнай субо́жным субо́жных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Субо́жны ’той, хто мае Бога ў сэрцы’ (Нас.), сюды ж субо́жніна ’міласціна’ (Стан.); субо́жыцца ’злітавацца, пашкадаваць, пабаяўшыся Бога’ (лаг., Гіл.). З су- і ‑божны < бог. Параўн. набо́жны. Фармальны адпаведнік таксама ў в.-луж. subožny ’жарэбная (кабыла)’, ад su‑ і *božьnъ‑jь; апошняе ў значэнні ’шчаслівы, блаславёны’; гл. Шустар-Шэўц, 1374. Не выключала другаснае ўтварэнне ад субо́жыцца ’збяднець, стаць убогім’ (Варл.), субо́жывацца ’бяднець, прыкідвацца бедняком’ (Нас.) — ад убогі, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Несубо́жны (несубо́жный) ’бязбожны; празмерна вялікі’ (Нас.). Да бог, гл. субо́жны ’маючы бога ў сэрцы’; значэнне ’завялікі, празмерны’ ва ўтварэннях з адмоўем тыпу несхадзімы, несусветны і пад. развілося на базе значэння ’незвычайны, які выходзіць за межы вядомага, агульнапрынятага і г. д.’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)