суайчы́ннік, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Чалавек, які мае з кім-н. агульную айчыну.

|| ж. суайчы́нніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

суайчы́ннік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. суайчы́ннік суайчы́ннікі
Р. суайчы́нніка суайчы́ннікаў
Д. суайчы́нніку суайчы́ннікам
В. суайчы́нніка суайчы́ннікаў
Т. суайчы́ннікам суайчы́ннікамі
М. суайчы́нніку суайчы́нніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

суайчы́ннік м. сооте́чественник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

суайчы́ннік, ‑а, м.

Чалавек, які мае з кім‑н. агульную айчыну. І вось .. збылося геніяльнае прадбачанне нашага вялікага суайчынніка К. Э. Цыялкоўскага аб тым, што чалавецтва не застанецца вечна на Зямлі. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суайчы́нніца, ‑ы, ж.

Жан. да суайчыннік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́дак, -дка, мн. -дкі, -дкаў, м.

Старажытны папярэднік па родзе, а таксама суайчыннік з папярэдніх пакаленняў.

Шанаваць памяць сваіх продкаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

компатрио́т уст. суайчы́ннік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сооте́чественник суайчы́ннік, -ка м.; (земляк) зямля́к, род. земляка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Патрыёт ’той, хто любіць сваю радзіму, свой народ’ (ТСБМ). Праз польскую (patriota) ці рус. мову з ням. Patriot, якое з франц. patriote ’сын бацькаўшчыны’ < с.-лац. patriōta < ст.-грэч. πατριώτης ’зямляк, суайчыннік’ (Праабражэнскі, 2, 27; Фасмер, 3, 217; SWO, 1980, 558).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́шынец ’наш, тутэйшы, зямляк’ (Сабаленка), ’чалавек з мясцовага асяроддзя’ (Ян.), нашчанец ’наш чалавек, свой брат’ (Нас., Гарэц.), на́шчыніц ’мясцовы чалавек, тубылец’ (Нік. Очерки; мсцісл., З нар. сл.), рус. нашенец ’наш, свой чалавек’, ст.-польск. naszyniec ’тс’, чэш., славац. пасінее ’тс’, славен. паспее ’наш, зямляк, суайчыннік’, серб.-харв. нашинац ’тс’, балг. на́шенец ’тс’, макед. нашинец ’тс’. Утворана ад *нашын‑ скі (Снишына, гл.), параўн. рус. нашинский, на́шенский ’наш, належачы нам’, чэш., славац. našinsky, серб.-харв. нашински, балг. на́шенски, макед. нашински (гл. ESSJ SG, 2, 440) або ад *нашын, параўн. рус. на́шин ’наш’ (пск., цвяр., СРНГ); формы з ‑шч‑ ад *нашчынскі, што магло быць утворана ад наскі, наські (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)