ступі́ць² гл. тупіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ступі́ць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ступлю́ сту́пім
2-я ас. сту́піш сту́піце
3-я ас. сту́піць сту́пяць
Прошлы час
м. ступі́ў ступі́лі
ж. ступі́ла
н. ступі́ла
Загадны лад
2-я ас. ступі́ ступі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час ступі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ступі́ць¹, ступлю́, сту́піш, сту́піць; зак.

1. Зрабіць крок, наблізіцца, падысці да каго-, чаго-н.

Не можа с. колькі крокаў.

С. да акна.

2. Паставіць нагу куды-н., наступіць на каго-, што-н.

С. на змяю.

3. Увайсці куды-н.; апынуцца дзе-н.

Першы раз ступіла ў новую кватэру.

|| незак. ступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. ступа́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ступі́ць I сов. ступи́ть; шагну́ть;

с. не́калькі кро́каў — ступи́ть не́сколько шаго́в;

кро́ку не с. — (без каго, чаго) ша́га не сту́пит (без кого, чего);

нага́ не с. — (куды) нога́ не сту́пит (куда);

не дава́ць кро́ку с. — не дава́ть ша́гу сде́лать;

кро́ку не́дзе с. — ша́гу не́где ступи́ть;

кро́ку не́льга с. — ша́гу нельзя́ ступи́ть

ступі́ць II сов. иступи́ть;

с. пілу́ — иступи́ть пилу́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ступі́ць 1, ступлю, ступіш, ступіць; зак.

1. Зрабіць крок. Сяржант ступіў пару крокаў, адсунуў плячом Цімоха. Асіпенка. Аднак не паспеў [Пеця] ступіць і некалькі крокаў, як прыкмеціў у змроку шэрую пляму. Анісаў. Ступіць Сёмка раз, а яго сусед тры (ногі ў суседа кароткія). Чорны. // Наблізіцца, падысці да каго‑, чаго‑н. Бацька ступіў да .. [сына] першы, працягнуў абедзве рукі: — Дзякуй богу! Гэта ты, сынок? Кулакоўскі. Антанюк ступіў да штыкетнага паркана: дарога і тратуар слізкія. Шамякін. // Пераступіць цераз што‑н. Сярожа знайшоў клямку, адчыніў дзверы і ступіў цераз парог. Паўлаў. // перан. Пачаць дзейнічаць, працаваць і пад. Вялікая мужнасць патрабавалася ад Адэлі, каб зрабіць вырашальны крок, парваць з хутарам і ступіць на іншы, новы шлях. Кучар. Але здарылася так, што [Лінкевіч] у крутую хвіліну ступіў не на тую дарогу. Дуброўскі. / у перан. ужыв. На савецкую зямлю ступіла вясна — вясна завяршаючага года пяцігодкі. «Звязда».

2. Паставіць нагу куды‑н., наступіць на каго‑, што‑н. — Ну? — нецярпліва кінуў насустрач .. [Валі] стары, ледзь яна ступіла на падножку. Мележ. Лета ў самым пачатку, і столькі курынай слепаты, што не ступіць нагою, каб не трапіць на краску. Мыслівец. // Ідучы, зрабіць упор (на нагу, пальцы і пад.). Ступіць на пятку. Ступіць на хворую нагу.

3. Увайсці куды‑н. Гаспадыня, яшчэ ні пра што не здагадваючыся, запынілася на парозе. Асцярожна пр[ы]чыніла за сабой дзверы. Ступіла ў пакой і зразумела ўсё. М. Стральцоў. На стол пакласці ўсё, што ёсць, — Такі ўжо звычай наш спрадвечны. Як толькі ў хату ступіць госць — Адразу смажыцца яечня. Сіпакоў. // Трапіць куды‑н., апынуцца дзе‑н. Адчыніў я веснічкі, ступіў на бацькаў двор, ды так быццам і прырос да зямлі... Васілевіч. Так веку чвэрць ваюючы за шчасце, Ступіў баец на родную зямлю. Звонак.

•••

Кроку не ступіць без каго-чаго — а) немагчыма самастойна зрабіць што‑н.; б) немагчыма абысціся без чыёй‑н. дапамогі, падтрымкі, без каго‑, чаго‑н.

Куды ні ступі — усюды, скрозь.

Нага чыя не ступіць гл. нага.

Не даваць кроку ступіць гл. даваць.

Не ступіць на парог — не бываць у каго‑н., не заходзіць да каго‑н.

ступі́ць 2, ступлю, ступіш, ступіць; зак., што.

Зрабіць тупым, затупіць. Ступіць пілу. □ Спрабаваў Леў высякаць Іскры, ды дарма. Толькі кіпцюры ступіў, А агню — няма. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ступі́ць ‘зрабіць крок’, ‘паставіць нагу, наступіць’, ‘увайсці’ (ТСБМ, Некр. і Байк., Бяльк., ТС, Федар. 4, Сержп. Прымхі, Сл. ПЗБ). Параўн. укр. ступи́ти, рус. ступи́ть, стараж.-рус. ступити, польск. stąpić, в.-луж. stupić, н.-луж. stupiś, чэш. stoupiti, славац. stúpiť, серб.-харв. сту́пити, славен. stọ́piti, балг. стъ́пя, макед. стапи, ст.-слав. стѫпитиступіць, зрабіць крок’. Прасл. *stǫpitiступіць, зрабіць крок’ лічыцца вытворным ад незахаванага прасл. *stepti, *stępǫ, менавіта ад асновы цяп. ч. гэтага дзеяслова *stęp‑, ад і.-е. *ste(m)p‑ гл. Борысь, 577; Бязлай, 3, 321. Інакш Шустар-Шэўц (1371), які славянскія дзеясловы разглядае як дэрываты ад прасл. *stopa ‘нага; даўжыня ступні; крок’ з насавым інфіксам *sto‑m‑p‑. Бліжэйшыя адпаведнікі бачаць у літ. stapýtis ‘стаць’, stìpti, stim̃pu ‘адубець, здранцвець’. Параўноўваюць яшчэ з грэч. στέμβω ‘тапчу, жорстка абыходжуся, ганьблю’, ст.-ісл. stappa ‘трамбаваць, штурхаць уніз’, ст.-в.-ням. stamfôn ‘трамбаваць’ і ніш.; гл. Міклашыч, 324; Мацэнаўэр, Cizí sl., 78; Фасмер, 3, 788. Махэк₂ (580) таксама ўзводзіць дзеясловы да *stopa, а насавы ў корані тлумачыць другаснай назалізацыяй, рашуча пярэчачы супраць існавання асновы *stęp‑ у першасным дзеяслове.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тупі́ць, туплю́, ту́піш, ту́піць; ту́плены; незак., што.

Рабіць тупым (у 1 знач.).

Т. нож.

|| зак. затупі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; -у́плены, вы́тупіць, -плю, -піш, -піць і ступі́ць, ступлю́, сту́піш, сту́піць; сту́плены.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ступа́нне гл. ступіць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ступа́ць гл. ступіць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ступи́ть сов. ступі́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)