сту́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.
1. Прадпрыемства па вытворчасці фільмаў або гуказапісаў.
С. «Беларусьфільм».
С. гуказапісу.
2. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, адкуль вядуцца радыё- ці тэлевізійныя перадачы.
3. Майстэрня мастака або скульптара.
4. Школа або клас падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў, артыстаў.
Мастацкая с.
Балетная с.
5. Назва некаторых тэатральных калектываў маладых акцёраў.
Тэатр-с.
|| прым. студы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сту́дыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
сту́дыя |
сту́дыі |
| Р. |
сту́дыі |
сту́дый |
| Д. |
сту́дыі |
сту́дыям |
| В. |
сту́дыю |
сту́дыі |
| Т. |
сту́дыяй сту́дыяю |
сту́дыямі |
| М. |
сту́дыі |
сту́дыях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
сту́дыя ж., в разн. знач. сту́дия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сту́дыя, ‑і, ж.
1. Майстэрня мастака або скульптара.
2. Школа для падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў, артыстаў, дзе вучэбныя заняткі спалучаюцца з творчай практыкай. Студыя выяўленчага мастацтва. Оперная студыя. □ [Пісьмы Саковіча] памаглі мне прайсці ўвесь нялёгкі шлях вучобы ў студыі і закончыць яе на выдатна. Рамановіч. // Творчы калектыў артыстаў, мастакоў пэўнага мастацкага напрамку.
3. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядуцца радыё- і тэлеперадачы або ў якім праводзяцца здымкі кінафільмаў. Студыя дакументальных фільмаў. □ У цэнтры так званай малой студыі, дзе размешчана розная апаратура, ёсць невялікая пляцоўка, адкуль выступаюць дыктары. «Маладосць».
[Іт. studio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
арт-сту́дыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
арт-сту́дыя |
арт-сту́дыі |
| Р. |
арт-сту́дыі |
арт-сту́дый |
| Д. |
арт-сту́дыі |
арт-сту́дыям |
| В. |
арт-сту́дыю |
арт-сту́дыі |
| Т. |
арт-сту́дыяй арт-сту́дыяю |
арт-сту́дыямі |
| М. |
арт-сту́дыі |
арт-сту́дыях |
Крыніцы:
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
дыза́йн-сту́дыя
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
дыза́йн-сту́дыя |
дыза́йн-сту́дыі |
| Р. |
дыза́йн-сту́дыі |
дыза́йн-сту́дый |
| Д. |
дыза́йн-сту́дыі |
дыза́йн-сту́дыям |
| В. |
дыза́йн-сту́дыю |
дыза́йн-сту́дыі |
| Т. |
дыза́йн-сту́дыяй дыза́йн-сту́дыяю |
дыза́йн-сту́дыямі |
| М. |
дыза́йн-сту́дыі |
дыза́йн-сту́дыях |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
сту́дия сту́дыя, -дыі ж.;
бале́тная сту́дия бале́тная сту́дыя.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
грамза́піс, -у, мн. -ы, -аў, м.
Запіс музыкі, прамовы і пад. на спецыяльным носьбіце (першапачаткова на грамафоннай пласцінцы).
Студыя грамзапісу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гуказа́піс, -у, мн. -ы, -аў, м.
Запіс спецыяльнымі апаратамі гаворкі або музыкі на плёнку, пласцінку і пад., а таксама плёнка, пласцінка з такім запісамі.
Студыя гуказапісу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кінаама́тарскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да кінааматара. Кінааматарская студыя.
2. Які выконваецца, выкананы кінааматарамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)