сту́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

1. Прадпрыемства па вытворчасці фільмаў або гуказапісаў.

С. «Беларусьфільм».

С. гуказапісу.

2. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, адкуль вядуцца радыё- ці тэлевізійныя перадачы.

3. Майстэрня мастака або скульптара.

4. Школа або клас падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў, артыстаў.

Мастацкая с.

Балетная с.

5. Назва некаторых тэатральных калектываў маладых акцёраў.

Тэатр-с.

|| прым. студы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сту́дыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. сту́дыя сту́дыі
Р. сту́дыі сту́дый
Д. сту́дыі сту́дыям
В. сту́дыю сту́дыі
Т. сту́дыяй
сту́дыяю
сту́дыямі
М. сту́дыі сту́дыях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сту́дыя ж., в разн. знач. сту́дия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сту́дыя, ‑і, ж.

1. Майстэрня мастака або скульптара.

2. Школа для падрыхтоўкі мастакоў, скульптараў, артыстаў, дзе вучэбныя заняткі спалучаюцца з творчай практыкай. Студыя выяўленчага мастацтва. Оперная студыя. □ [Пісьмы Саковіча] памаглі мне прайсці ўвесь нялёгкі шлях вучобы ў студыі і закончыць яе на выдатна. Рамановіч. // Творчы калектыў артыстаў, мастакоў пэўнага мастацкага напрамку.

3. Спецыяльна абсталяванае памяшканне, з якога вядуцца радыё- і тэлеперадачы або ў якім праводзяцца здымкі кінафільмаў. Студыя дакументальных фільмаў. □ У цэнтры так званай малой студыі, дзе размешчана розная апаратура, ёсць невялікая пляцоўка, адкуль выступаюць дыктары. «Маладосць».

[Іт. studio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сту́дыя ж Stdio n -s, -s; Atelier [-´lje:] n -s, -s;

тэатра́льная сту́дыя Theterschule f -, -n;

тэлевізі́йная сту́дыя Frnsehstudio n;

сту́дыя гуказа́пісу Tnatelier [-´lje:] n, Tnstudio n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

студыя

т. 15, с. 221

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

сту́дыя

(іт. studio = старанне, вывучэнне)

1) майстэрня мастака або скульптара;

2) школа для падрыхтоўкі мастакоў або артыстаў;

3) спецыяльна абсталяванае памяшканне для вядзення радыё- і тэлеперадач, для фота- і кіназдымак.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

арт-сту́дыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. арт-сту́дыя арт-сту́дыі
Р. арт-сту́дыі арт-сту́дый
Д. арт-сту́дыі арт-сту́дыям
В. арт-сту́дыю арт-сту́дыі
Т. арт-сту́дыяй
арт-сту́дыяю
арт-сту́дыямі
М. арт-сту́дыі арт-сту́дыях

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

дыза́йн-сту́дыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дыза́йн-сту́дыя дыза́йн-сту́дыі
Р. дыза́йн-сту́дыі дыза́йн-сту́дый
Д. дыза́йн-сту́дыі дыза́йн-сту́дыям
В. дыза́йн-сту́дыю дыза́йн-сту́дыі
Т. дыза́йн-сту́дыяй
дыза́йн-сту́дыяю
дыза́йн-сту́дыямі
М. дыза́йн-сту́дыі дыза́йн-сту́дыях

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Мінская вакальная студыя

т. 10, с. 420

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)