стрэ́льнуць гл. страляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стрэ́льнуць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. стрэ́льну стрэ́льнем
2-я ас. стрэ́льнеш стрэ́льнеце
3-я ас. стрэ́льне стрэ́льнуць
Прошлы час
м. стрэ́льнуў стрэ́льнулі
ж. стрэ́льнула
н. стрэ́льнула
Загадны лад
2-я ас. стрэ́льні стрэ́льніце
Дзеепрыслоўе
прош. час стрэ́льнуўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стрэ́льнуць сов., однокр., разг. стрельну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стрэ́льнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.

Аднакр. да страляць (у 1, 3, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. Рабіць выстралы.

Навучыцца с.

С. па мішэні.

С. з вінтоўкі.

2. перан. Утвараць прарэзлівыя адрывістыя гукі.

Яловыя дровы страляюць у печы.

3. каго (што). Забіваць з агнястрэльнай зброі.

С. дзічыну.

4. безас. Балець, калоць (пра адчуванне вострага болю; разм.).

У вушах страляе.

5. Імкліва адскокваць, уцякаць (разм.).

Конікі страляюць з-пад ног.

6. перан., што. Выпрошваць што-н. у каго-н. (разм.).

С. цыгарэты.

Страляць вачамі (разм.) —

1) хутка кідаць позіркі і адразу адводзіць вочы;

2) какетліва паглядзець на каго-н.

|| зак. стрэ́ліць, -лю, -ліш, -ліць.

|| аднакр. стрэ́льнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. стральба́, -ы́, ж. (да 1 знач.), страляні́на, -ы, ж. (да 1, 2, 4 знач.) і страля́нне, -я, н. (да 1, 2 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ме́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

1. Намервацца ажыццявіць якое-н. дзеянне.

М. ўцякаць.

М. стрэльнуць.

2. Імкнуцца заняць якую-н. пасаду (разм.).

М. ў начальнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паляну́ць

‘пальнуць - знішчыць агнём каго-небудзь, што-небудзь; стрэльнуць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паляну́ палянё́м
2-я ас. паляне́ш паленяце́
3-я ас. паляне́ паляну́ць
Прошлы час
м. паляну́ў паляну́лі
ж. паляну́ла
н. паляну́ла
Загадны лад
2-я ас. паляні́ паляні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паляну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пульну́ть сов., однокр., прост.

1. (стрельнуть) стрэ́льнуць, пальну́ць;

2. (бросить чем-л.) кі́нуць, шпурну́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Смігану́ць ‘пакурыць’ (Жд. 2), смы́гнуць ‘зрабіць зацяжку (пры курэнні)’ (Яўс.). З польск. śmignąć ‘хвоснуць, сцебануць, стрэльнуць’, роднаснае śmagać ‘сцябаць’ < smaga (Брукнер, 533; 502), гл. смага. Нельга выключыць гукапераймальнае паходжанне (параўн. цмыг!, гл. цмыгаць), што з улікам лінгвагеаграфіі здаецца больш прымальным. Параўн. смыжыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стрельну́ть сов., однокр., разг.

1. стрэ́льнуць;

2. (о боли) безл., разг. кальну́ць;

стрельну́ло в у́хе кальну́ла ў ву́ха.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)