Стрэ́дні ‘дваюрадны’ (ТС), стрэ́нні ‘тс’ (Янк. 3.; пух., З нар. сл.), стры́нні ‘тс’ (Бузук., Паўд.-бел.). Пераасэнсаваны пад уплывам стрэ́ча ‘ступень роднасці’ (< стрэ́чны ‘дваюрадны’) прыметнік стрыечны (гл.), параўн. брат (сястра) у першай стрэчы (у першым стрэчанні, стрэнні), у другім стрэнні брат; браты першага стрэння (Пан.), што з’яўляецца вынікам аманіміі з стрэча ‘сустрэча’ (Янк. 2, 169), дн < нн у выніку дысіміляцыі. Гл. стрый, стрэча2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэль ‘род’: як трэця стрэль, то можна ісці замуж (Сл. рэг. лекс.). Пераасэнсаванае *стрэнь ‘роднасць’, параўн. у другім стрэнні ‘траюрадны’ (Пан.), што да стрыечны, стрэча2 (гл.), параўн. стрэдні, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Стрэнь ‘калена (роднасць)’: чытворты стрэнь (драг., ЖНС). Выабстрагаваны з стрэнні ‘дваюрадны’ (< стрыечны, стрэдні, гл.) назоўнік для абазначэння ступені роднасці па бацьку ці маці, узыходзіць да стрый (гл.). Гл. стрэнуць, стрэча2.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)