страхавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. страхавы́ страхава́я страхаво́е страхавы́я
Р. страхаво́га страхаво́й
страхаво́е
страхаво́га страхавы́х
Д. страхаво́му страхаво́й страхаво́му страхавы́м
В. страхавы́ (неадуш.)
страхаво́га (адуш.)
страхаву́ю страхаво́е страхавы́я (неадуш.)
страхавы́х (адуш.)
Т. страхавы́м страхаво́й
страхаво́ю
страхавы́м страхавы́мі
М. страхавы́м страхаво́й страхавы́м страхавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

страхавы́ в разн. знач. страхово́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

страхавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да страхавання жыцця, маёмасці і пад. Страхавыя аперацыі. Страхавы збор.

2. Звязаны з сацыяльным страхаваннем, які займаецца сацыяльным страхаваннем. Страхавы дэлегат. Страхавая медыцына. Страхавы ўрач.

3. Які прызначаны, служыць для забеспячэння каго‑, чаго‑н. у выпадку непрадбачаных няшчасных выпадкаў і стыхійных бедстваў. Страхавы насенны фонд. Страхавыя запасы кармоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страхава́ць, страху́ю, страху́еш, страху́е; страху́й; страхава́ны; незак.

1. каго-што. Праводзіць страхаванне (у 2 знач.), заключаць дагавор аб страхаванні.

С. жыццё.

С. маёмасць.

С. жыллё.

2. перан., каго-што. Засцерагаць ад чаго-н. непрыемнага, непажаданага.

С. сябе ад непатрэбных эмоцый.

3. перан., каго (што). Засцерагаць ад няшчасных выпадкаў пры выкананні гімнастычных практыкаванняў, небяспечнай работы і пад. (спец.).

С. электраманцёра.

|| зак. застрахава́ць, -страху́ю, -страху́еш, -страху́е; -страху́й; -страхава́ны (да 1 і 2 знач.).

|| звар. страхава́цца, страху́юся, страху́ешся, страху́ецца; страху́йся; зак. застрахава́цца, -страху́юся, -страху́ешся, -страху́ецца; -страху́йся (да 1 і 2 знач.).

|| наз. страхава́нне, -я, н. і страхо́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 і 2 знач.).

Страхаванне жыцця (на выпадак смерці).

Сацыяльнае страхаванне — страхаванне па матэрыяльным забеспячэнні ў старасці, пры інваліднасці, хваробе і пад.

Страхоўка жывёлы.

|| прым. страхавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.) і страхо́вачны, -ая, -ае (да 3 знач.).

Страхавы выпадак.

Страхавы збор.

Страховачная тэхніка.

Страховачны пояс спартсмена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страхово́й страхавы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

по́ліс, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дакумент аб страхаванні.

Страхавы п.

|| прым. по́лісавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страхузно́с, ‑у, м.

Страхавы ўзнос.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страхфо́нд, ‑у, М ‑дзе, м.

Страхавы фонд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аге́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

1. Асоба, упаўнаважаная ўстановай, прадпрыемствам для выканання службовых, дзелавых даручэнняў.

Страхавы а.

2. Шпіён.

|| прым. аге́нцкі, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

страх...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «страхавы», напрыклад: страхкаса, страхфонд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)