страка́цець, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ее; незак.
1. Вылучацца сваёй стракатасцю; пярэсціцца.
Удалечыні стракацее асенні лес.
2. чым або ад чаго. Быць стракатым ад чаго-н.
Луг стракацеў рамонкамі і смолкай.
2. Станавіцца стракатым.
Вуліца стракацела сцягамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стракаце́ць несов., в разн. знач. пестре́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стракаце́ць
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
стракаці́ць |
стракаця́ць |
| Прошлы час |
| м. |
стракаце́ў |
стракаце́лі |
| ж. |
стракаце́ла |
| н. |
стракаце́ла |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
страка́цець
‘вылучацца стракатасцю’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
страка́цее |
страка́цеюць |
| Прошлы час |
| м. |
страка́цеў |
страка́целі |
| ж. |
страка́цела |
| н. |
страка́цела |
Крыніцы:
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
страка́цець
‘мільгаць’
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
страка́ціць |
страка́цяць |
| Прошлы час |
| м. |
страка́цеў |
страка́целі |
| ж. |
страка́цела |
| н. |
страка́цела |
Крыніцы:
dzsl2007,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
страка́цець 1, ‑ее; незак.
1. Вылучацца сваёй стракатасцю; пярэсціцца. І толькі калі [Ніна] зірнула ў акно, зразумела — поезд, змяншаючы хуткасць, падыходзіў да станцыі: перад вачыма разгаліноўваліся бліскучыя ад сонца рэйкі, а ўдалечыні ўжо стракацелі цагляныя і драўляныя будынкі прыгарада. Сіўцоў. На .. [хлопцах] былі таксама вузкія дудачкай штаны, з-пад якіх стракацелі шкарпэткі. Асіпенка. // чым або ад чаго. Быць, здавацца стракатым, рознакаляровым (ад чаго‑н.). Імшары стракацяць рознакаляровымі сыраежкамі, бабкамі, падасінавікамі. Сачанка. Пчаліныя хаткі стракацелі рознай афарбоўкай між пабеленымі стваламі яблынь. Пестрак. Невысокая трава паабапал стракацела жоўтымі люцікамі, ружовымі смолкамі, сінімі званочкамі. Ваданосаў. Берагі ракі стракацелі ад птушак, што, здавалася, зляцеліся сюды з усіх джунгляў. Хомчанка.
2. Станавіцца стракатым. Вуліца пачала стракацець белымі, чырвонымі, блакітнымі кофтамі і хусткамі. Мележ.
страка́цець 2, ‑ціць; незак.
1. Часта трапляцца на вочы, мільгаць перад вачыма. На паплавах стракацеў дзяцельнік, тырчалі галоўкі адуванчыка, у нізінах паміж асакою жаўцела лотаць. Гурскі.
2. чым. Змяшчаць шмат таго, што часта паўтараецца. І толькі параўняўся .. [Джыавані] з газетным кіёскам, які стракацеў вокладкамі розных часопісаў, як востры боль прастроміў яго плячо. Лынькоў. // перан. Змяшчаць шмат чаго‑н. аднароднага, што часта паўтараецца. Друк нацыянальна-вызваленчага руху стракацеў строфамі і вобразамі Купалы, асабліва ў допісах з месц. Таўлай. Таўбін любіў ужываць словы-абрубкі, яго юныя вершы часамі стракацелі іншамоўнымі слоўцамі. Шушкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
застракаце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́ць; зак.
Пачаць стракацець.
На паляне застракацелі кветкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
страка́ціцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ка́ціцца; незак.
Тое, што і стракацець (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пестре́тьI несов.
1. (виднеться — о чём-л. пёстром) стракаце́ць, пярэ́сціцца;
цветы́ пестре́ют ме́жду дере́вьями кве́ткі стракаця́ць памі́ж дрэ́вамі;
2. (становиться пёстрым) стракаце́ць, станаві́цца пярэ́стым (рабы́м).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Трамкаце́ць ’мільгацець, мігцець, стракацець’ (Скарбы), трамгаце́ць ’тс’ (слонім., Арх. Федар.). Да трамцець, трымцець (гл.), узмоцненага суф. ‑ка‑/‑га‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)