Сто́лін

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Сто́лін
Р. Сто́ліна
Д. Сто́ліну
В. Сто́лін
Т. Сто́лінам
М. Сто́ліне

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

Сто́лін м., г. Сто́лин

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Сто́лин г. Сто́лін, -на м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ашкарупе́ць ’пакрыцца скарынкай, шкурай’ (Янк. III), ошкору́піць ’абадраць кару’ (столін., Цыхун, вусн. паведамл.). Гл. шкарупець ’засыхаць, пакрывацца шкарлупінай’, шкарупа ’кара’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Наказу́біцца, накозу́бытыся ’натапырыцца, надзьмуцца, пакрыўдзіцца’ (пін., столін., Нар. лекс.), накозубытысь ’тс’, накозубленый ’насуплены’ (Клімч.), накозобіцца ’надзьмуцца, насупіцца’ (ТС). Параўн. тураўск. козубом стаць ’натапырыцца, запярэчыць, заўпарціцца’, ад козуб ’вялікі кошык з кары’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Нагалабоску, наголобоску, наголобузку ’набасанож, на голую нагу’ (ТС), наголобіску ’тс’ (шнек., Нар. лекс.), наголо‑ бу́скы, наголобу́ську ’тс’ (столін., Нар. лекс., Жыв. сл.). Складанае слова, відаць, вынік кантамінацыі выразаў на голую ногу і на босую ногу ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́варня ’бервяно, якое кладзецца над вокнамі і дзвярыма’ (столін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё з на́варатня ’тс’ (гл.), аднак не выключана, што гэта самастойнае ўтварэнне ад кораня вор‑, прасл. ver‑/vor‑ са значэннем ’замыкаць, закрываць’; зыходным, магчыма, быў прыметнік тыпу *наборны, параўн. наварысты ’пахілы’, г. зн. ’накрываючы, закрываючы, замыкаючы’, што адпавядае прызначэнню рэаліі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́жа ’удача’ (ТС), на́джа ’надзея, спадзяванне’ (драг., З нар. сл., столін., Нар. лекс.; лунін., Шатал.), параўн. пена‑ джэно ’нечакана, неспадзявана; незнарок’ (ТС). Праславянскі дыялектызм *nadja? Параўн. серб.-харв. на́да ’надзея, спадзяванне’, славен. nȃda ’тс’. Гл. надзёя. Не выключана, што аналізуемае слова з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам ад на́дзіцца ’спадзявацца, чакаць’ або на́дзіць ’вабіць, прыманьваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Абла́хаць1 ’абхадзіць, аббегаць’ (Бяльк., Янк. III), ’абшарыць’ (Яўс.), ’аббегаць з карыслівымі мэтамі, з мэтай разнюхаць або пажывіцца’ (Юрч. Сін.), ’аббегаць’ (мядз., Малько, вусн. паведамл.) да лахаць (гл.). Ці не звязана (магчыма, праз кантамінацыю) з обличати ’тс’ (Вярэніч, столін., вусн. паведамл.), параўн. облыхаць ’аббегаць’ (КТС).

Абла́хаць2 ’абгаварыць у выпадковых размовах, недарэчна’ (Юрч. Сін.) да аблахаць1 з семантычным прыпадабненнем да аблаяць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Не́ўма1, нэвма ’няўмека’ (столін., Нар. лекс.). Лакальнае ўтварэнне ад не умець, параўн. нераб і лад.

Неўма2, звычайна ў спалучэннях неўма што (шчо) ’абы-што’, неўма дзе ’немаведама дзе, далёка’, неўма як, неўма які ’вельмі’ (Ян.), неўма як ’неахайна; не так, як патрэбна, звыш меры’ (калінк., З нар. сл.), неўма колькі ’вельмі доўга, многа’. Магчыма, алегра-форма ад немаведама (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)