сто́й

выклічнік

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

стой межд. стой, стоп

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Стой, ста, стэ, сты ‘гэты, гэта, гэтыя’ (драг., Сл. ПЗБ), стой ‘гэты; той’ (Сл. Брэс). Гл. сіты, збліжанае з той, та і г. д.; адносна пачатку слова гл. сь, сей.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

стоп межд. стоп, стой.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стоп.

1. выкл. Ужыв. як каманда: стой, спыніся!; як загад у значэнні: хопіць, даволі, годзе!

С.!

Прыехалі.

2. у знач. нязм. наз. Назва сігналу для прыпынку транспарту.

Сігнал с.

Знак с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стая́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. стаю́ стаі́м
2-я ас. стаі́ш стаіце́
3-я ас. стаі́ць стая́ць
Прошлы час
м. стая́ў стая́лі
ж. стая́ла
н. стая́ла
Загадны лад
2-я ас. сто́й сто́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сто́ячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

супрацьстая́ць, -стаю́, -стаі́ш, -стаі́ць; -стаі́м, -стаіце́, -стая́ць; -сто́й; незак., звычайна каму-чаму.

1. Захоўваць устойлівае становішча пад уздзеяннем чаго-н.

С. ветру.

2. Супраціўляцца, аказваць супрацьдзеянне.

С. націску ворага.

3. Быць супрацьпастаўленым, адрознівацца па сутнасці.

С. поглядам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Стоп — ужываецца як каманда ў значэнні ‘стой, спыніся!’ (ТСБМ). З англ. stop!, якое ад stop ‘прыпыніць’, адкуль і ням. stopp; гл. Фасмер, 3, 766; ЕСУМ, 5, 426; т. зв. інтэрнацыянальнае слова, шляхі пранікнення не вызначаны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тыр-р — так спыняюць каня (Сцяц.), тыр‑р‑рстой (да каня)’ (астрав., Ск. нар. мовы). Вакалізаваны волевыяўленчы выклічнік, параўн. тр-р-р, тпру (гл.). Сюды ж ты́рканьня ‘тпруканне’, ты́ркаць ‘тпрукаць’, ты́ркнуць ‘тпрукнуць’ (Юрч. СНЛ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

напераве́с, прысл.

Трымаючы (стрэльбу, вінтоўку, піку і пад.) перад сабой, з нахілам уверх. Стой! Страляць буду! — і Станіслаў узяў вінтоўку наперавес. Мікуліч. Поўны гневу, .. [Міхал] бег з аўтаматам наперавес і ва ўпор расстрэльваў гітлераўцаў. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)