ста́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ста́ўка ста́ўкі
Р. ста́ўкі ста́вак
Д. ста́ўцы ста́ўкам
В. ста́ўку ста́ўкі
Т. ста́ўкай
ста́ўкаю
ста́ўкамі
М. ста́ўцы ста́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ста́ўка², -і, ДМ ста́ўцы, мн. -і, ста́вак, ж.

1. Месцазнаходжанне вышэйшага военачальніка, стратэгічнага кіраўніцтва ў час вайны.

2. Вышэйшы орган кіраўніцтва ўзброенымі сіламі ў час вайны.

С.

Вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́ўка¹, -і, ДМ ста́ўцы, мн. -і, ста́вак, ж.

1. У азартных гульнях: сума грошай, якую ігрок ставіць на карту.

Невялікая с.

2. Устаноўлены размер заработнай платы; аклад.

3. Норма вылічвання падатку, аплаты чаго-н. (спец.).

Тарыфная с.

Павышэнне ставак.

4. Максімальна дапушчальны працоўным заканадаўствам і рэгламентам арганізацыі аб’ём працы, адпаведны пэўнай штатнай пасадзе (звычайна ўстаноўленая колькасць гадзін выкладчыцкай нагрузкі ў ВНУ).

Працаваць на палову стаўкі.

5. перан., на каго-што. Разлік, арыентацыя на каго-, што-н., імкненне грунтаваць свае дзеянні на чым-н.

С. на свае сілы.

С. на мясцовыя ўлады.

Вочная стаўка — адначасовы перакрыжаваны допыт асоб для праверкі паказанняў, якія прыцягваюцца па адной справе.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ста́ўка ж., в разн. знач. ста́вка;

С. Вярхо́ўнага Галоўнакама́ндуючагаист. Ста́вка Верхо́вного Главнокома́ндующего;

вялі́кая с. — кру́пная ста́вка;

тары́фная с. — тари́фная ста́вка;

во́чная с.о́чная ста́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ста́ўка 1, ‑і, ДМ стаўцы; Р мн. ставак; ж.

1. У азартных гульнях — сума грошай, якую ігрок ставіць на карту і якая ў выніку пройгрышу пераходзіць у банк да банкаўшчыка. Пачыналі гуляць спакойна, з невялікіх ставак. Машара. // Сума грошай, на якую закладаюцца. Да пачатку сустрэч публіка [у капіталістычных краінах] робіць грашовыя стаўкі на таго ці іншага баксёра. «ЛіМ».

2. Размер заработнай платы; аклад. Высокая стаўка. Тарыфная стаўка. □ [Петражыцкі:] — Седзіцё. Стаўка ідзе, ці дождж, ці снег. Пташнікаў.

3. Наменклатурная адзінка. [Павел Іванавіч:] — У нас пакуль што і стаўкі няма для вызваленага сакратара камітэта. Кулакоўскі.

4. перан.; на каго-што. Разлік, арыентацыя ў сваіх дзеяннях, планах на каго‑, што‑н. [Цыля:] — Рыбакоў цікавы чалавек .. Ён — марксіст. .. У яго стаўка на рабочых. Асіпенка. Робячы стаўку на шырокае народнае паўстанне, Кастусь думаў і пра яго кіраўнікоў і арганізатараў. Якімовіч. Была зроблена стаўка на мясцовых камсамольцаў, якім лягчэй было спалучаць нелегальную работу з легальным жыццём у вёсках. Дзенісевіч.

5. Спец. Норма вылічвання падатку з якога‑н. аб’екта фінансавага аблажэння; норма аплаты пры правядзенні якой‑н. фінансавай аперацыі. Стаўкі падаходнага падатку.

•••

Стаўка біта — тое, што і карта біта (гл. карта). [Кунц:] Калі ён сапраўды не Лескавец, мая стаўка біта. Губарэвіч.

ста́ўка 2, ‑і, ДМ стаўцы; Р мн. ставак; ж.

1. Месцазнаходжанне военачальніка і яго штаба. Нейкае нядобрае прадчуванне гняло дыверсанта ўсю дарогу, калі ён ішоў у Новае Сяло, дзе цяпер знаходзілася галоўная стаўка фашысцкага камандавання з усімі адпаведнымі штабамі і службамі. Ваданосаў.

2. Орган вярхоўнага галоўнакамандавання. Прыехаў сюды Лазавік летась, у лістападзе, з атрадам маракоў для разгону царскай стаўкі ў Магілёве. Хомчанка. Пры абмеркаванні пытанняў выкарыстання ў будучай аперацыі розных родаў войск і іх матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння да работы нарады ў Стаўцы прыцягваліся Галоўны маршал артылерыі Н. Н. Воранаў, Галоўны маршал авіяцыі А. А. Новікаў, маршал артылерыі Н. Д. Якаўлеў. «Звязда».

•••

Стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандавання — вышэйшы орган кіраўніцтва ўзброенымі сіламі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

ста́ўка 3, ‑і, ДМ стаўцы; Р мн. ставак; ж.

У выразе: вочная стаўка — адначасовы перакрыжаваны допыт асоб, якія прыцягваюцца па адной справе, для праверкі паказанняў. Аднойчы Банду павялі на вочную стаўку з Іванам Фёдаравічам Субачавым. Мяжэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ста́ўка дыял. ‘невялікі вулей для прываблівання пчол’ (ЛА, 1), ‘памост пад вулей на дрэве’ (ЛА, 1). Да ставіць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

бру́та-ста́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. бру́та-ста́ўка бру́та-ста́ўкі
Р. бру́та-ста́ўкі бру́та-ста́вак
Д. бру́та-ста́ўцы бру́та-ста́ўкам
В. бру́та-ста́ўку бру́та-ста́ўкі
Т. бру́та-ста́ўкай
бру́та-ста́ўкаю
бру́та-ста́ўкамі
М. бру́та-ста́ўцы бру́та-ста́ўках

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ставо́к, стаўка́, мн. стаўкі́, стаўко́ў, м.

Невялікая сажалка.

|| прым. стаўко́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ставо́к

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. Ставо́к
Р. Стаўка́
Д. Стаўку́
В. Ставо́к
Т. Стаўко́м
М. Стаўку́

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ста́вкаII в разн. знач. ста́ўка, -кі ж.;

ва́ша ста́вка би́та ва́ша ста́ўка бі́та;

твёрдая ста́вка цвёрдая ста́ўка;

о́чная ста́вка во́чная ста́ўка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)