стачы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. стачу́ сто́чым
2-я ас. сто́чыш сто́чыце
3-я ас. сто́чыць сто́чаць
Прошлы час
м. стачы́ў стачы́лі
ж. стачы́ла
н. стачы́ла
Загадны лад
2-я ас. стачы́ стачы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час стачы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

стачы́ць³, стачу́, сто́чыш, сто́чыць; сто́чаны; зак., што.

1. Злучыць швом.

С. дзве полкі.

2. Звязаўшы канцы, зрабіць даўжэйшым.

С. вяроўку.

3. Змацаваць зваркай (спец.).

С. трубы.

|| незак. сто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сто́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стачы́ць², 1 і 2 ас. не ўжыв., сто́чыць; сто́чаны; зак., што.

1. Грызучы, рыючы, пабіць на дзіркі, пашкодзіць, зрабіць непрыгодным.

Крот стачыў агарод.

2. перан. Падарваць сілы, здароўе (пра хваробу, перажыванні).

Адзінота і сум стачылі чалавека.

|| незак. сто́чваць, -ае.

|| наз. сто́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стачы́ць¹, стачу́, сто́чыш, сто́чыць; сто́чаны; зак., што.

1. Зняць верхні слой або няроўнасці на чым-н.

С. няроўнасці на метале.

2. Зрабіць вельмі тонкім, вузкім у выніку тачэння.

С. нож.

Сточаныя нажніцы.

|| незак. сто́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. сто́чка, -і, ДМ -чцы, ж. (да 1 знач.) і сто́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стачы́ць I сов.

1. (снять неровности токарным инструментом) сточи́ть;

с. рубе́ц — сточи́ть рубе́ц;

2. (сделать тоньше путём точки) сточи́ть; (многокр. точкой — ещё) источи́ть;

с. брусо́к — сточи́ть (источи́ть) брусо́к

стачы́ць II сов. (изъесть, продырявливая) источи́ть;

жучо́к ~чы́ў мэ́блю — жучо́к источи́л ме́бель

стачы́ць III сов.

1. (соединить швом) стача́ть, сшить;

с. дзве по́лкі — стача́ть (сшить) два поло́тнища;

2. (соединив, удлинить) срасти́ть; (верёвку и т.п. — ещё) связа́ть;

с. тру́бы — срасти́ть тру́бы;

с. канцы́ з канца́мі — свести́ концы́ с конца́ми

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

стачы́ць 1, стачу, сточыш, сточыць; зак., што.

1. Зняць верхні слой чаго‑н. або няроўнасці на чым‑н. Стачыць зазубіну на нажы.

2. Зрабіць вельмі тонкім, вузкім у выніку тачэння. Стачыць нажніцы.

стачы́ць 2, сточыць; зак., каго-што.

Прагрызці, пабіць у дзіркі, зрабіць непрыгодным. Крот стачыў луг. □ Чэрві стачылі дзічкі,.. яны сыпаліся зверху на мяжу, як з кошыка. Пташнікаў. // перан. Падарваць сілы, здароўе (пра хваробу, перажыванні і пад.). Ці то збалелася Вольчына душа, стачылі яе адзінота і сум, а можа пераканаў гарачы шэпт Арыны, але без доўгіх угавораў пагадзілася яна перабрацца да свякрухі. Б. Стральцоў. Разам .. [Міхась і Зося] гэтак, рука ў руку, прайшлі б, відаць, і ўсё жыццё, калі б Зосіных грудзей не стачылі ў астрозе сухоты. Сабаленка.

стачы́ць 3, стачу, сточыш, сточыць; зак., што.

1. Злучыць шыццём. Стачыць дзве полкі.

2. Зрабіць даўжэйшым, звязаўшы канцы. Стачыць два шнуры.

3. Спец. Злучыць, змацаваць пры дапамозе зваркі (лісты жалеза і пад.). Стачыць трубы.

•••

Стачыць канцы з канцамі — тое, што і звесці канцы з канцамі (гл. звесці).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ста́чыць ‘задавальняць’ (Ласт.), ‘быць дастатковым’ (ТС), ста́ча ‘дастатак’ (Сл. рэг. лекс.). Рус. зах., паўд. ста́чить ‘хапаць, быць дастатковым’, польск. starczyć (з XV ст.), ст.-польск. staczyć, чэш. stačit, славац. stačiť ‘тс’. Паўн.-прасл. *statъčiti ‘быць дастатковым’ утворана ад прасл. *statъkъ ‘статак’ (Брукнер, 514; Фасмер, 3, 749; Голуб-Копечны, 348; Борысь, 575).

Стачы́ць ‘сцэджваць, зліваць рэшткі’, сто́чваць ‘тс’ (Нас.). Гл. тачыць3 ‘ліць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сто́чванне¹ гл. стачыць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто́чванне² гл. стачыць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сто́чванне³ гл. стачыць³.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)