старо́жкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. старо́жкі старо́жкая старо́жкае старо́жкія
Р. старо́жкага старо́жкай
старо́жкае
старо́жкага старо́жкіх
Д. старо́жкаму старо́жкай старо́жкаму старо́жкім
В. старо́жкі (неадуш.)
старо́жкага (адуш.)
старо́жкую старо́жкае старо́жкія (неадуш.)
старо́жкіх (адуш.)
Т. старо́жкім старо́жкай
старо́жкаю
старо́жкім старо́жкімі
М. старо́жкім старо́жкай старо́жкім старо́жкіх

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

старо́жкі, ‑ая, ‑ае.

Разм. Насцярожаны, палахлівы. Драмалі, застыўшыя ў старожкай цішыні, дрэвы. Сіняўскі. У доме таксама на пачатку панавала старожкая цішыня, якая звычайна бывае ў музеі. Даніленка. // Чуткі. І вушы старожкія ўскінуць На стрэл паляўнічы зайцы. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старо́жка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. старо́жка старо́жкі
Р. старо́жкі старо́жак
Д. старо́жцы старо́жкам
В. старо́жку старо́жкі
Т. старо́жкай
старо́жкаю
старо́жкамі
М. старо́жцы старо́жках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

чарадзе́йства, ‑а, н.

Паводле забабонных уяўленняў — магічныя прыёмы, з дапамогай якіх уздзейнічаюць на людзей і прыроду. Насмешкі настаўніка над чарадзействам старожкі крыху пакрыўдзілі добрую і чуллівую бабку. Пшыркоў. Вядзьмар і шэпча, і заломы вырывае, і ўсялякім чарадзействам займаецца. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сяме́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае сям’ю (у 1 знач.), не адзінокі. [Павел Іванавіч:] — Сямейны чалавек [шафёр] ужо: жонка і двое дзяцей. Кулакоўскі. / у знач. наз. сяме́йны, ‑ага, м.; сяме́йная, ‑ай, ж. Дом адпачынку для сямейных.

2. Які мае адносіны да сям’і (у 1 знач.); звязаны з сям’ёй, з жыццём сям’і. Сямейнае выхаванне. Сямейны альбом. Сямейнае шчасце. Сямейная сцэна. □ Ад бабкі-старожкі Лабановіч збольшага ведаў сямейнае жыццё пана падлоўчага. Колас. [Вера Адамаўна] паехала ад нас па сямейных абставінах. Ермаловіч. У той жа дзень склікана была сямейная нарада. Крапіва. // Прызначаны для сям’і. Куцця была толькі асноваю сямейнай вячэры. Якімовіч. Там [у райкоме] сказалі, што ёсць свабодная сямейная пуцёўка на курорт. Кірэйчык. // перан. Прыветны, унутраны, дамашні. Сямейныя справы. □ Віктар неяк нечакана пераключыўся з сямейнай на літаратурную гаворку. Кавалёў.

3. Які грунтуецца на сямейнасці (у 2 знач.). Сямейны падыход у падборы кадраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)