старамо́дны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
старамо́дны |
старамо́дная |
старамо́днае |
старамо́дныя |
| Р. |
старамо́днага |
старамо́днай старамо́днае |
старамо́днага |
старамо́дных |
| Д. |
старамо́днаму |
старамо́днай |
старамо́днаму |
старамо́дным |
| В. |
старамо́дны (неадуш.) старамо́днага (адуш.) |
старамо́дную |
старамо́днае |
старамо́дныя (неадуш.) старамо́дных (адуш.) |
| Т. |
старамо́дным |
старамо́днай старамо́днаю |
старамо́дным |
старамо́днымі |
| М. |
старамо́дным |
старамо́днай |
старамо́дным |
старамо́дных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
старамо́дны, -ая, -ае.
1. Зроблены па старой модзе; які выйшаў з моды.
С. капялюш.
2. Які прытрымліваецца ўстарэлых поглядаў, які не адпавядае сучаснасці.
Старамодныя манеры.
|| наз. старамо́днасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
старамо́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Зроблены па старой мадэлі, пашыты па старой модзе; які выйшаў з моды. Старамодны капялюш. Старамодная мэбля. □ З мэблі, што мне відна, — шафа, круглы стол пад квяцістым абрусам, на ім буйны старамодны будзільнік. Ракітны. Зазвінеў старамодны, з нікеляванымі каўпачкамі тэлефон, Глушко паспешліва зняў трубку. Навуменка.
2. Які не адпавядае сучаснасці, уласцівы мінулым часам. Старамоднае выхаванне. Старамодныя манеры. □ Лапшын славіўся на заводзе старамоднымі бакенбардамі. Асіпенка. // Які прытрымліваецца ўстарэлых поглядаў, прывычак. «Памдзей» аб’ездчык быў не шкодны: Так, чалавек ён старамодны І не такі, як Ворцюх, зыркі І меней здольны на прыдзіркі. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старомо́дный старамо́дны.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
стара...
Першая састаўная частка складаных слоў якая азначае стары, напр.: старамодны, старасвецкі, старадаўні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дапато́пны, -ая, -ае (разм.).
1. Вельмі даўні, які нібыта існаваў да міфічнага біблейскага патопу.
Дапатопная жывёліна.
2. Старамодны, устарэлы (жарт., іран.).
Д. фасон.
У цябе, браце, нейкая дапатопная мэбля.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ветхозаве́тный
1. рел. старазапаве́тны;
2. перен., ирон. старада́ўні; (старомодный) старамо́дны;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
старасве́цкі, -ая, -ае.
1. Не сучасны па спосабе жыцця, звычках.
Старасвецкія формы гаспадарання.
2. Які быў даўней і захаваўся да гэтага часу; старамодны.
Старасвецкая каплічка.
Старасвецкае адзенне.
3. Вельмі стары.
Абапал гасцінца растуць старасвецкія дубы.
|| наз. старасве́цкасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
карту́з, ‑а, м.
Мужчынскі галаўны ўбор з аколышкам і цвёрдым казырком. На ім [Вінцуку] белая вышываная кашуля і чорны пінжак. На галаве новы картуз. В. Вольскі. Дзед дастаў з гары парыжэлыя ад часу боты, адшукаў нейкі старамодны картуз і прыняў паўваенны выгляд. Шчарбатаў.
[Гал. kardoes.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)