старада́ўні
прыметнік, якасны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
старада́ўні |
старада́ўняя |
старада́ўняе |
старада́ўнія |
| Р. |
старада́ўняга |
старада́ўняй старада́ўняе |
старада́ўняга |
старада́ўніх |
| Д. |
старада́ўняму |
старада́ўняй |
старада́ўняму |
старада́ўнім |
| В. |
старада́ўні (неадуш.) старада́ўняга (адуш.) |
старада́ўнюю |
старада́ўняе |
старада́ўнія (неадуш.) старада́ўніх (адуш.) |
| Т. |
старада́ўнім |
старада́ўняй старада́ўняю |
старада́ўнім |
старада́ўнімі |
| М. |
старада́ўнім |
старада́ўняй |
старада́ўнім |
старада́ўніх |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
старада́ўні, -яя, -яе.
1. Даўно мінулы.
Старадаўнія часы.
2. Які існуе або захаваўся са старых часоў.
С. замак.
|| наз. старада́ўнасць, -і, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
старада́ўні дре́вний; стари́нный, старода́вний
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
старада́ўні, ‑яя, ‑яе.
1. Які існуе з далёкіх часоў, захаваўся ад далёкага мінулага. Старадаўні звычай. Старадаўні гатычны сабор. Старадаўняя манета. □ Нам асвятлялі Шлях да перамогі Пяць зорак Старадаўняга Крамля. Астрэйка. // Які існаваў у далёкія, старыя часы, быў характэрны для мінуўшчыны. Паміж шафай і сцяной стаяў нізкі, старадаўняй работы стэлаж, на дзвюх паліцах якога блішчалі фальгой і золатам кнігі. Чыгрынаў.
2. Вельмі стары. Старадаўнія ліпы. □ Вузкаю палоскаю На краі нябёс Лёг за нашай вёскаю Старадаўні лес. Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старода́вний старада́ўні;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
віёла¹, -ы, мн. -ы, -ёл, м.
Старадаўні смычковы музычны інструмент у выглядзе скрыпкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
стара...
Першая састаўная частка складаных слоў якая азначае стары, напр.: старамодны, старасвецкі, старадаўні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гаво́т, -а, М -во́це, м.
Старадаўні французскі танец, а таксама музыка да гэтага танца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ко́бза, -ы, мн. -ы, кобз і -аў, ж.
Старадаўні ўкраінскі шчыпковы струнна-музычны інструмент.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
лю́тня, -і, мн. -і, -яў, ж.
Старадаўні струнны шчыпковы музычны інструмент.
|| прым. лю́тневы, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)