старада́ўні

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. старада́ўні старада́ўняя старада́ўняе старада́ўнія
Р. старада́ўняга старада́ўняй
старада́ўняе
старада́ўняга старада́ўніх
Д. старада́ўняму старада́ўняй старада́ўняму старада́ўнім
В. старада́ўні (неадуш.)
старада́ўняга (адуш.)
старада́ўнюю старада́ўняе старада́ўнія (неадуш.)
старада́ўніх (адуш.)
Т. старада́ўнім старада́ўняй
старада́ўняю
старада́ўнім старада́ўнімі
М. старада́ўнім старада́ўняй старада́ўнім старада́ўніх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

старада́ўні, -яя, -яе.

1. Даўно мінулы.

Старадаўнія часы.

2. Які існуе або захаваўся са старых часоў.

С. замак.

|| наз. старада́ўнасць, -і, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

старада́ўні дре́вний; стари́нный, старода́вний

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

старада́ўні, ‑яя, ‑яе.

1. Які існуе з далёкіх часоў, захаваўся ад далёкага мінулага. Старадаўні звычай. Старадаўні гатычны сабор. Старадаўняя манета. □ Нам асвятлялі Шлях да перамогі Пяць зорак Старадаўняга Крамля. Астрэйка. // Які існаваў у далёкія, старыя часы, быў характэрны для мінуўшчыны. Паміж шафай і сцяной стаяў нізкі, старадаўняй работы стэлаж, на дзвюх паліцах якога блішчалі фальгой і золатам кнігі. Чыгрынаў.

2. Вельмі стары. Старадаўнія ліпы. □ Вузкаю палоскаю На краі нябёс Лёг за нашай вёскаю Старадаўні лес. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

старада́ўні alt, lngjährig;

старада́ўнія звы́чаі überkmmene [überleferte] Bräuche

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

старода́вний старада́ўні;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віёла¹, -ы, мн. -ы, -ёл, м.

Старадаўні смычковы музычны інструмент у выглядзе скрыпкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

стара...

Першая састаўная частка складаных слоў якая азначае стары, напр.: старамодны, старасвецкі, старадаўні.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гаво́т, -а, Мо́це, м.

Старадаўні французскі танец, а таксама музыка да гэтага танца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́бза, -ы, мн. -ы, кобз і -аў, ж.

Старадаўні ўкраінскі шчыпковы струнна-музычны інструмент.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)