сталя́рыць

дзеяслоў, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. сталя́ру сталя́рым
2-я ас. сталя́рыш сталя́рыце
3-я ас. сталя́рыць сталя́раць
Прошлы час
м. сталя́рыў сталя́рылі
ж. сталя́рыла
н. сталя́рыла
Загадны лад
2-я ас. сталя́р сталя́рце
Дзеепрыслоўе
цяп. час сталя́рачы

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сталя́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

Разм. Тое, што і сталярнічаць. [Марцін] па-звычайнаму займаўся ўсім пакрысе: шыў, сталярыў, ладзіў коміны і печы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шыць, шыю, шыеш, шые; незак.

1. што і без дап. Змацоўваць, злучаць ніткай краі тканіны, скуры і пад. пры вырабе адзення, абутку і пад.; вырабляць што‑н. такім чынам. Шыць на машыне. □ Таня .. сядзела каля акна, шыла сарочку. Шамякін. [Гірня] ўмеў цяслярыць, сталярыць, трохі слясарыць і нават шыць боты. Кулакоўскі. // Займацца вырабам адзення, абутку і пад. як прафесіяй, рамяством. Вось гэты самы «брат Міша» згадзіўся вучыцца .. шыць і шые ўжо другую зіму. Брыль. // Спец. Змацоўваючы лісты паперы дротам, ніткамі і пад., вырабляць што‑н. Шыць сшыткі. Шыць кнігу.

2. Разм. Заказваць, вырабляць адзенне ў каго‑н., дзе‑н. Шыць у атэлье. □ [Варанец:] — Шылі мы раз вунь аж у Міждуб’і. Крапіва.

3. Вышываць, расшываць. Шыць гладдзю. Шыць шоўкам.

4. што. Спец. Прымацоўваючы рэйкі да шпал, пракладваць чыгунку. Шыць чыгунку.

5. што. Спец. Прымацоўваць, змацоўваць дошкі цвікамі, шпонамі і пад. Шыць плыты.

•••

Шыць на жывую нітку — а) ненадзейна, не замацоўваючы ніткі, шыць, сшываць і пад. што‑н.; б) наспех, як папала.

Шыць нападрост — шыць з запасам, з разлікам на рост.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)