спячы́, спяку́, спячэ́ш, спячэ́; спячо́м, спечаце́, спяку́ць; спёк, спякла́, -ло́; спячы́; спе́чаны; зак.

1. гл. пячы.

2. каго-што. Апаліць агнём, пашкодзіць чым-н. гарачым скуру чаго-н.

С. руку.

3. Апячы (пра адчуванне, выкліканае чым-н. пякучым.

Гарачай кавай увесь рот спёк.

4. перан., што. Зрабіць што-н. хутка, наспех (разм.).

С. даклад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спя́чы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спя́чы спя́чая спя́чае спя́чыя
Р. спя́чага спя́чай
спя́чае
спя́чага спя́чых
Д. спя́чаму спя́чай спя́чаму спя́чым
В. спя́чы (неадуш.)
спя́чага (адуш.)
спя́чую спя́чае спя́чыя (неадуш.)
спя́чых (адуш.)
Т. спя́чым спя́чай
спя́чаю
спя́чым спя́чымі
М. спя́чым спя́чай спя́чым спя́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спя́чы

дзеепрыметнік, незалежны стан, цяперашні час, незакончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. спя́чы спя́чая спя́чае спя́чыя
Р. спя́чага спя́чай
спя́чае
спя́чага спя́чых
Д. спя́чаму спя́чай спя́чаму спя́чым
В. спя́чы (неадуш.)
спя́чага (адуш.)
спя́чую спя́чае спя́чыя (неадуш.)
спя́чых (адуш.)
Т. спя́чым спя́чай
спя́чаю
спя́чым спя́чымі
М. спя́чым спя́чай спя́чым спя́чых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спя́чы

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз. мн.
м. ж. -
Н. спя́чы спя́чая спя́чыя
Р. спя́чага спя́чай спя́чых
Д. спя́чаму спя́чай спя́чым
В. спя́чага спя́чую спя́чых
Т. спя́чым спя́чай
спя́чаю
спя́чымі
М. спя́чым спя́чай спя́чых

Крыніцы: krapivabr2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спячы́

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спяку́ спячо́м
2-я ас. спячэ́ш спечаце́
3-я ас. спячэ́ спяку́ць
Прошлы час
м. спё́к спяклі́
ж. спякла́
н. спякло́
Загадны лад
2-я ас. спячы́ спячы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час спё́кшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спячы́ сов.

1. испе́чь;

с. хлеб — испе́чь хлеб;

2. поджа́рить; (о яичнице — ещё) сде́лать;

с. яе́чню — поджа́рить (сде́лать) яи́чницу;

3. (солнцем) обже́чь, сжечь;

4. (повредить) обже́чь; сжечь;

с. руку́ — обже́чь ру́ку

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спя́чы, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. незал. цяпер. ад спаць.

2. у знач. наз. спя́чы, ‑ага, м.; спя́чая, ‑ай, ж. Той (тая), хто спіць, знаходзіцца ў стане сну. Ходзіць май па свеце, Сонцамі ірдзіцца, Закаваных, спячых Кліча ўстаць, збудзіцца. Купала.

спячы́, спяку́, спячэ́ш, спячэ́; спячо́м, спечаце́, спяку́ць; пр. спёк, спякла́, ‑ло́; зак., каго-што.

1. і чаго. Прыгатаваць вырабы з мукі выпяканнем; выпечы. Спячы хлеб. Спячы пірагоў. □ [Зоя:] — Ведаеце, што зробім? Адну маленькую булку спячом на гэтым лісціку. Няхай клёнам пахне. Даніленка. // Прыгатаваць яду смажаннем; сасмажыць. Спячы яечню. □ Наклалі .. [Іван і ваўчыха] агню, спяклі гуску. Якімовіч.

2. Пашкодзіць агнём або чым‑н. гарачым скуру чаго‑н. Спячы руку прасам. // Апячы (пра адчуванне, выкліканае чым‑н. пякучым). — Ліха матары тваёй! — падумаў Халуста. — Увесь рот спёк ды яшчэ грошы табе плаціць! Чарнышэвіч. // Спаліць скуру на сонцы, загараючы. Спячы спіну.

3. Разм. Спаліць, знішчыць агнём. Так усю вайну і была ў Лонве малатарня, аж пакуль, ужо ў блакаду, немцы з самалёта, калі агонь лілі на вёску, не спяклі Міхалаву пуньку з прыводам. Пташнікаў. [Сцяпан:] — Каўпак пайшоў далей, а тыя гітлераўцы, што ўчора спяклі нас, сягоння спалілі наша раённае мястэчка. Пестрак.

4. перан. Разм. Зрабіць што‑н. паспешліва, на скорую руку. [Тарас:] — Ты што там пішаш? Вершы, можа?.. [Лоўгач:] — Ат, вершы! Паэму пра зелянгас. Газета загадала артыкул. Пачытай вось. Спёк. Чаго дзівуешся? Праўду кажу! Пачытай... Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пячы́, пяку́, пячэ́ш, пячэ́; пячо́м, печаце́, пяку́ць; пёк, пякла́, -ло́; пячы́; пе́чаны; незак.

1. што. Гатаваць (ежу) сухім награваннем на адкрытым агні, у прыску, духу ці на патэльні.

П. пірагі.

П. бульбу.

П. яечню.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што і без дап. Дзеяннем чаго-н. гарачага, едкага ці вельмі халоднага ўтвараць апёк, адчуванне апёку.

Сонца пякло неміласэрна.

Крапіва пячэ.

Мароз пёк твар.

|| зак. спячы́, спяку́, спячэ́ш, спячэ́; спячо́м, спечаце́, спяку́ць; спёк, спякла́, -ло́; спячы́; спе́чаны.

|| наз. пячэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

испе́чь сов. спячы́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сцяка́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. сцякаць — спячы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)