спускавы́
прыметнік, адносны
	
		
			|  | адз. | мн. | 
		
			| м. | ж. | н. | - | 
	
	
		
			| Н. | спускавы́ | спускава́я | спускаво́е | спускавы́я | 
		
			| Р. | спускаво́га | спускаво́й спускаво́е
 | спускаво́га | спускавы́х | 
		
			| Д. | спускаво́му | спускаво́й | спускаво́му | спускавы́м | 
		
			| В. | спускавы́ (неадуш.) спускаво́га (адуш.)
 | спускаву́ю | спускаво́е | спускавы́я (неадуш.) спускавы́х (адуш.)
 | 
		
			| Т. | спускавы́м | спускаво́й спускаво́ю
 | спускавы́м | спускавы́мі | 
		
			| М. | спускавы́м | спускаво́й | спускавы́м | спускавы́х | 
		
Крыніцы:
	
		krapivabr2012,
		piskunou2012,
		prym2009,
		sbm2012,
		tsblm1996,
		tsbm1984.
 Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс) 
спускавы́ спусково́й;
с. кручо́к — спусково́й крючо́к
 Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
спускавы́, ‑ая, ‑ое.
Прызначаны для спуску, спускання чаго‑н. Спускавы кручок.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
спуск, -а і -у, мн. -і, -аў, м.
1. -у, гл. спусціцца, спусціць.
2. -а. Месца, па якім спускаюцца ўніз.
Круты с.
3. -а. Прыстасаванне, якое прыводзіць у рух курок пры выстрале.
Націснуць на с.
4. -а. Шлюз у млыне для прапускання вады.
5. -а. Доўгі сталярны рубанак.
6. -а. Прагал у верхняй частцы старонкі перад пачаткам раздзела кнігі (спец.).
◊
Не даваць спуску каму (разм.) — не рабіць патурання каму-н., а строга патрабаваць.
|| прым. спускавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).
С. механізм.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
спусково́й спец. спускавы́;
спусково́й крючо́к спускавы́ кручо́к.
 Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс) 
саба́чка², -і, мн. -і, -чак, м.
1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі.
Націснуць на сабачку.
2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху зубчастага кола назад.
 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс) 
куро́к, ‑рка, м.
Частка ўдарнага механізма ў ручной агнястрэльнай зброі. У звесці курок. Спусціць курок. □ Шчоўк курком! Стрэл бухнуў з громам. Калачынскі. // Разм. Спускавы кручок, націскаючы на які прыводзяць у дзеянне гэты механізм. Пакласці палец па курок.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
саба́чка 1, ‑і; Р мн. ‑чак; м.
1. Памянш.-ласк. да сабака (у 1, 2 знач.).
2. Шчаня. Мо сабачак прынесці малым пагуляць? Бядуля.
саба́чка 2, ‑і; Р мн. ‑чак; м.
1. Спускавы механізм у агнястрэльнай зброі. Сабачка рэвальвера.
2. Прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху назад зубчастага кола.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.) 
Саба́чка 1 памянш. да сабака 1 (гл.).
Саба́чка 2 ’спускавы механізм у агнястрэльнай зброі’, ’прыстасаванне ў машынах, механізмах, якое перашкаджае руху назад зубчастага кола’ (ТСБМ), ’прылада, пры дапамозе якой здымаюць бобы’ (Сцяшк. Сл.), ’частка ткацкага станка’, ’слясак’ (Мат. Гом.), ’дэталь у ніты красён’ (Сл. ПЗБ), ’палачка, якая злучае панажы з нітамі’ (Жыв. сл., Нар. сл.), ’прылада ў кроснах, якая трымае набілкі на патрэбнай вышыні’ (Бяльк.), ’кружкі ў кроснах, на якіх перамяшчаюцца ніткі асновы’ (Сцяшк. Сл.), соба́чка ’вільчак’ (палес., Нар. сл.), соба́чкі ’тры маленькія драўляныя палачкі па абодвух баках ніта’ (Влад.). Агляд семантыкі бел. сабачка гл. таксама Н. А. Старасценка, Бел. мова, 8, 1981, 77 і наст. Параўн. рус. соба́чка ’спускавы механізм у агнястрэльнай зброі’, а таксама назвы дэталяў для захвата, зачэплівання чаго-небудзь, у тым ліку і ў кроснах. Да папярэдняга слова.
Саба́чка 3 ’галоўка дзядоўнік, шышка’ (Нас., Байк. і Некр.). Рус. собачка ’тс’. Да сабачка 1 па ўласцівасці зачэплівацца. Параўн. яшчэ ваўчкі.
Саба́чка 4 ’мужчынскі гальштук у выглядзе банта’ (Сл. рэг. лекс.). Да сабачка 1 па знешняму падабенству.
 Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017) 
спуск, ‑а і ‑у, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. спускаць — спусціць (у 1–3, 6–8 і 11 знач.) і спускацца — спусціцца (у 1, 2 і 5 знач.).
2. ‑а. Месца, па якім спускаюцца ўніз, нахіленая плоскасць. Найгорш было сыходзіць на крутым спуску каля суседняй вуліцы. Пальчэўскі. Са свістам і галёканнем праходзіла чарада гарадскіх падлеткаў, шукаючы спуска да ракі. Ракітны.
3. ‑а. Кручок у агнястрэльнай зброі, які націскаюць пальцам, каб зрабіць выстрал; спускавы кручок. // Прыстасаванне ў фота- і кінаапараце для адкрывання затвора аб’ектыва.
4. ‑а. Сталярная прылада з доўгай калодкай для выраўноўвання паверхні; фуганак.
5. ‑а. Спец. Пропуск у верхняй частцы старонкі перад пачаткам раздзела кнігі.
6. ‑а. Спец. Расстаноўка звярстаных палос набору ў такім парадку, які забяспечвае правільную паслядоўнасць старонак.
•••
Не даць спуску каму гл. даць.
 Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)