спор, -у, м.

Удача, поспех у чым-н.

Пажадаць спору ў рабоце.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спо́р спо́ры
Р. спо́ру спо́раў
Д. спо́ру спо́рам
В. спо́р спо́ры
Т. спо́рам спо́рамі
М. спо́ры спо́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спор м. спрэ́чка, -кі ж.;

вступи́ть в спор уступі́ць у спрэ́чку, пача́ць спрача́цца;

спо́ру нет бясспрэ́чна, гаво́ркі няма́;

вне спо́ра бясспрэ́чна;

на спор у закла́д.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спор, -ру м. успе́х, уда́ча ж.;

пажада́ць спо́ру ў рабо́це — пожела́ть успе́ха в рабо́те

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спор, ‑у, м.

Удача, поспех у чым‑н. Спор у рабоце. □ Госці павіншавалі Ганну Сымонаўну з «улазінамі», з прыездам, пажадалі ёй шчасця і спору ва ўсім. Дубоўка. «Э-эх!» — пайшоў [Фама]. Падскочыў два разы, Але чамусьці не было ў танцы спору. Корбан.

•••

Спор ды лад (у рабоце, жыцці і пад.) — пажаданне добра працаваць, жыць і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Спор1 ‘удача, поспех у чым-небудзь’ (ТСБМ), ‘карысць, пажытак’ (Ласт.), ‘прыбытак; поспех’ (Нас., Гарэц.), спор (спорь) ‘ураджай’ (Пятк. 2), параўн.: “wiedźmy… łopatą do pieczenia chleba biorą spór z żyta” (Маш., 221), спор, спара́ ‘памнажэнне, павелічэнне’: “Спор табе ў дзяжу! Спор вам на хлеб” — прыгаваруюць, каб не мінаўся хлеб” (мін., чэрв., рагач., Сл. ПЗБ), ‘дастатак’: въ гумнѣ спора ‘пажаданне пры ўлазінах’ (мазыр., Яшк. Мясц.), ‘пажаданне ў рабоце’ (ЛА, 5), спо́рны ‘выніковы, паспяховы’, ‘эканомны, шчодры’, ‘густы (пра дождж, снег)’ (Нас., ТСБМ, Шат., Гарэц., Сл. ПЗБ, ТС). Параўн. укр. спо́рий ‘выніковы, паспяховы’, спориня́ ‘поспех, прыбытак, рост’, рус. спо́рый ‘тс’, спорынья́, спорина́ ‘прыбытак, рост’, стараж.-рус. споръ ‘багаты’, польск. spory ‘не малы, дастаткова вялікі’, в.-луж., н.-луж. spóry ‘багаты, шчодры’, чэш. sporý ‘выніковы, моцны’, славац. sporý, серб.-харв. спо̏р ‘павольны, працяглы’, славен. spòr ‘багаты, пажыўны’, балг., макед. спор ‘прыбытак; ураджай’. Прасл. *sporъ ‘выдатны; багаты; пажыўны’ з’яўляецца прыметнікам ад прасл. *spěti ‘спець’ (гл.) з суф. ‑r‑. Мае адпаведнікі ў ст.-інд. sphirás ‘сыты; багаты’, лац. prosper (*prosparos) ‘шчаслівы; спрыяльны’, ст.-ісл. sparr ‘ашчадны; пашкадаваны’. Іншая апафанічная ступень у прасл. *spěti (гл. спець). Гл. Фасмер, 3, 737 з іншай літ-рай; Скок, 3, 313; Махэк₂, 570–571. Шустар-Шэўц (1343–1344) узнаўляе прасл. наз. *sporъ ‘прыбытак, ураджай’ і прым. *sporъ‑jь ‘спорны, паспяховы’. Гл. яшчэ Варбат, Этимология–1965, 120; Тапароў, Этимология–1980, 652; ЕСУМ, 5, 380.

Спор2 ‘сварка, спрэчка’ (Бяльк.), спор, спо́рка ‘супраціўленне’ (Нас.), спор, спо́рка ‘сварка, спрэчка’ (ТС), спо́рыць ‘спрачацца’ (паст., смарг., Сл. ПЗБ; ТС), спо́раць ‘ісці ў заклад’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), спо́рыцца ‘спрачацца’ (Шат.; віц., Сл. ПЗБ; Бяльк.), спо́роваць ‘тс’ (Нас.), спо́рываць ‘тс’ (Касп.). Укр. спір, спо́ритися ‘спрачацца’, рус. спор, спо́рить, стараж.-рус. съпоръ, польск. spór, чэш., славац. spor, серб.-харв. спо́рспор; судовы працэс’, славен. spór ‘спрэчка’. Прасл. *sъporъ аддзеяслоўны назоўнік ад прасл. прэфіксальнага дзеяслова *sъ‑perti sę < прасл. *perti (гл. перці) (Борысь, 570–571; Фасмер, 3, 737). Параўн. спіраць, гл.

Спор3 ‘чорнае зерне ў коласе’ (ТС, Выг., ЛА, 5). Этымалагічна тое ж, што і спор1. Параўн. спарыння, спарыш3.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спо́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. спо́ра спо́ры
Р. спо́ры спо́р
Д. спо́ры спо́рам
В. спо́ру спо́ры
Т. спо́рай
спо́раю
спо́рамі
М. спо́ры спо́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спо́ры, спор і спо́раў, адз. спо́ра, -ы, ж.

Зачаткі некаторых раслінных арганізмаў, а таксама некаторых прасцейшых жывёл, што служаць для размнажэння.

|| прым. спо́равы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спо́равы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да спор. Споравая клетка. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе спор. Споравае размнажэнне. // Які распаўсюджваецца, размнажаецца спорамі. Споравыя расліны. / у знач. наз. спо́равыя, ‑ых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мегаспо́ры, -спо́р (ед. мегаспо́ра ж.) бот. мегаспо́ры

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)