металу́ргія, -і, ж.

1. Навука аб спосабах прамысловай вытворчасці металаў і сплаваў і іх першаснай апрацоўцы.

2. Прамысловая вытворчасць металаў, сплаваў, іх механічная і хімічная апрацоўка.

Чорная м.

Каляровая м.

|| прым. металургі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спла́ў

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. спла́ў спла́вы
Р. спла́ву спла́ваў
Д. спла́ву спла́вам
В. спла́ў спла́вы
Т. спла́вам спла́вамі
М. спла́ве спла́вах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

металазна́ўства, -а, н.

Навука, якая вывучае будову і фізічныя ўласцівасці металаў і сплаваў.

|| прым. металазна́ўчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ака́ліна, -ы, ж. (спец.).

Прадукт акіслення, які ўтвараецца на паверхні сталі і некаторых іншых сплаваў.

Жалезная а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сплаў¹, спла́ву, мн. спла́вы, спла́ваў, м.

Сумесь, злучэнне двух або некалькіх плаўкіх цел (звычайна металаў).

С. медзі з нікелем.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самагартава́нне, ‑я, н.

Здольнасць некаторых металічных сплаваў адвольна загартоўвацца на халодным паветры пасля награвання да гартавальнай тэмпературы. Самагартаванне магніевых сплаваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спла́ваць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спла́ваю спла́ваем
2-я ас. спла́ваеш спла́ваеце
3-я ас. спла́вае спла́ваюць
Прошлы час
м. спла́ваў спла́валі
ж. спла́вала
н. спла́вала
Загадны лад
2-я ас. спла́вай спла́вайце
Дзеепрыслоўе
прош. час спла́ваўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

самазагарто́ўванне, ‑я, н.

Здольнасць некаторых металічных сплаваў адвольна загартоўвацца пры ахаладжэнні на паветры пасля награвання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электраметалу́ргія, ‑і, ж.

Галіна металургіі, якая займаецца здабываннем металаў і розных сплаваў пры дапамозе электраэнергіі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

металаапрацо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы, ж.

Тэхналагічны працэс змены форм, размераў і якасцей металаў і сплаваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)