спачы́ць, -чну́, -чне́ш, -чне́; -чнём, -чняце́, -чну́ць; -чні́; зак.

1. Аднавіць свае сілы адпачываючы.

С. перад дарогай.

2. перан. Памерці (высок.).

|| незак. спачыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спачыва́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спачы́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спачну́ спачнё́м
2-я ас. спачне́ш спачняце́
3-я ас. спачне́ спачну́ць
Прошлы час
м. спачы́ў спачы́лі
ж. спачыла́
н. спачыла́
спачыло́
Загадны лад
2-я ас. спачні́ спачні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час спачы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спачы́ць сов.

1. отдохну́ть;

2. перен., уст. (умереть) почи́ть, опочи́ть, упоко́иться;

с. ве́чным сном — почи́ть ве́чным сном

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спачы́ць, ‑чну, ‑чнеш, ‑чне; ‑чнём, ‑чняце; зак.

1. Правесці некаторы час адпачываючы, аднавіць свае сілы ў адпачынку. Я вярнуся спачыць пасля цяжкіх дарог... Таўбін. На аселіцы.. [сябры] ўгледзелі сцірту саломы. Тут і засталіся спачыць. Кухараў. // Разм. Паспаць; аднавіць сілы сном. А там горац, пакінуўшы [статак], Лёг на ўзвышшы спачыць да зары. Гурло.

2. перан. Высок. Памерці, супакоіцца. Не будуць дзеткі Знаць, дзе татка іх спачыў. Колас. Імёны, імёны, імёны... Хто ўчора спачыў, хто даўно... Чэрня.

•••

Спачыць на лаўрах — задаволіўшыся дасягнутым, спыніць работу, дзейнасць і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

опочи́ть сов., уст. спачы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спачыва́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

почи́ть сов., уст.

1. (уснуть) засну́ць;

2. (умереть) спачы́ць, паме́рці;

почи́ть на ла́врах спачы́ць на ла́ўрах.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спачыва́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. спачываць — спачыць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спачну́ць

спачыць, адпачнуць’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спачну́ спачнё́м
2-я ас. спачне́ш спачняце́
3-я ас. спачне́ спачну́ць
Прошлы час
м. спачну́ў спачну́лі
ж. спачну́ла
н. спачну́ла
Загадны лад
2-я ас. спачні́ спачні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час спачну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

упоко́иться

1. уст. супако́іцца, заспако́іцца;

2. (об умершем, похороненном) спачы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)