спатрэ́біцца, -блюся, -бішся, -біцца; зак.

Стаць патрэбным, неабходным.

Часопісы яшчэ спатрэбяцца, асабліва сучасныя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спатрэ́біцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спатрэ́блюся спатрэ́бімся
2-я ас. спатрэ́бішся спатрэ́біцеся
3-я ас. спатрэ́біцца спатрэ́бяцца
Прошлы час
м. спатрэ́біўся спатрэ́біліся
ж. спатрэ́білася
н. спатрэ́білася
Дзеепрыслоўе
прош. час спатрэ́біўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спатрэ́біцца сов. пона́добиться; потре́боваться; пригоди́ться;

ён мне яшчэ́ с. — он мне ещё пона́добится (пригоди́тся);

на гэ́та ім с. не менш за гадзі́ну — на э́то им пона́добится (потре́буется) не ме́нее ча́са

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спатрэ́біцца, ‑блюся, ‑бішся, ‑біцца; зак.

Стаць патрэбным, неабходным. Як ведаў, што шатровачка на блінцы спатрэбіцца. Грахоўскі. Зяць, відаць, дапытваўся, навошта ён так тэрмінова спатрэбіўся. Шамякін. [Дуся], відаць, чакала, ці не спатрэбіцца ў чым-небудзь яе паслуга. Ракітны. Настойлівасць .. [Тураўца] тут вельмі спатрэбілася. Мележ. / у безас. ужыв. Аднойчы ўвосень Антонаваму бацьку спатрэбілася паехаць нечага на станцыю. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спатрэбіцца, згадзіцца, прыгадзіцца, прыдацца, здацца; прыспічыць (разм.); знадобіцца (абл.); пайсці (перан.) □ пайсці на карысць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

пригоди́ться сов. спатрэ́біцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыспі́чыць, -ыць; безас.; зак., каму з інф. (разм.).

Вельмі захацецца, спатрэбіцца.

Прыспічыла ім ехаць сёння.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зда́цца³, буд. не ўжыв.; зда́ўся, здала́ся, -ло́ся; зак., каму (разм.).

Спатрэбіцца.

Нашто я там каму здаўся?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пана́дабіць

‘спатрэбіцца’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. пана́даблю пана́дабім
2-я ас. пана́дабіш пана́дабіце
3-я ас. пана́дабіць пана́дабяць
Прошлы час
м. пана́дабіў пана́дабілі
ж. пана́дабіла
н. пана́дабіла
Дзеепрыслоўе
прош. час пана́дабіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

згадзі́цца², 1 і 2 ас. не ўжыв., зго́дзіцца; зак.

Аказацца прыгодным, спатрэбіцца.

Што ў лесе родзіцца, тое ў хаце згодзіцца (з нар.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)