спалучы́ць, -лучу́, -лу́чыш, -лу́чыць; -лу́чаны; зак.

1. каго-што. Злучыць адно з другім, аб’яднаць.

С. тэорыю з практыкай.

С. фарбы, колеры.

2. каго-што чым. Наладзіць сувязь з кім-, чым-н.

С. рэкі каналам.

|| незак. спалуча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. спалучэ́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спалучы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спалучу́ спалу́чым
2-я ас. спалу́чыш спалу́чыце
3-я ас. спалу́чыць спалу́чаць
Прошлы час
м. спалучы́ў спалучы́лі
ж. спалучы́ла
н. спалучы́ла
Загадны лад
2-я ас. спалучы́ спалучы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час спалучы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спалучы́ць сов.

1. сочета́ть, соедини́ть;

с. тэо́рыю з пра́ктыкай — сочета́ть (соедини́ть) тео́рию с пра́ктикой;

с. фа́рбы — сочета́ть кра́ски;

2. сопря́чь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спалучы́ць, ‑лучу, ‑лучыш, ‑лучыць; зак., каго-што.

1. Аб’яднаць, злучыць адначасова адно з другім; сумясціць. Спалучыць тэорыю з практыкай. □ Разам наш народ пранёс ярмо пакуты, Разам спалучылі нас стагоддзі, Разам разрывалі кайданы і путы, Разам жыць адвечна ў прыязні і згодзе. Шушкевіч. Самцэвіч любіў усё прыгожае, і хараство прыроды хацеў спалучыць з хараством, створаным рукамі чалавека. Шахавец.

2. Сумясціць разам. Спалучыць колеры.

3. Наладзіць сувязь; злучыць. Волга з Донам спалучылі Свае хвалі на вякі. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

совокупи́ть сов., уст. спалучы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сопря́чь сов., книжн., спец. спалучы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спалуча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спалучыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спалуча́льны, -ая, -ае.

Які дазваляе спалучыць што-н., з’яўляецца вынікам спалучэння чаго-н.

Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі адносінамі.

С. рэфлекс.

|| наз. спалуча́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спалучы́цца сов. сочета́ться, соедини́ться; см. спалучы́ць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

соедини́ть сов.

1. злучы́ць;

2. перен. спалучы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)