со́тня, -і, мн. -і, со́цень і со́тняў, ж.

1. Сто якіх-н. адзінак (прадметаў, рублёў і пад.).

Дзве сотні кніг.

Заплаціць не адну сотню за мэблю.

2. мн. Трэцяя ад канца лічба шматзначнага ліку.

3. звычайна мн. (со́тні, -яў), разм. Вялікая колькасць, мноства каго-, чаго-н.

Сотні студэнтаў.

4. Вайсковае падраздзяленне, якое першапачаткова складалася са ста чалавек.

Стралецкая с.

Казацкая с. (падраздзяленне, якое адпавядае эскадрону).

|| памянш. со́ценька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж. (да 1 знач.; разм.).

|| прым. со́ценны, -ая, -ае (да 1 і 4 знач.).

С. білет.

Соценная вага (вага, на якой прадмет, што ўзважваецца, ураўнаважваецца ў сто разоў лягчэйшай гірай; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́тня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. со́тня со́тні
Р. со́тні со́цень
со́тняў
Д. со́тні со́тням
В. со́тню со́тні
Т. со́тняй
со́тняю
со́тнямі
М. со́тні со́тнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

посо́тенно нареч. со́тнямі, па со́тнях; (об оплате) ад со́тні.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

крат,

У выразе: у сто (у сотні) крат — у сто (у многа) разоў. І славу продкаў і бацькоў Памножым мы ў сотні крат. Астрэйка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адтапта́ць, -тапчу́, -то́пчаш, -то́пча; -тапчы́; -тапта́ны; зак., што (разм.).

1. Пашкодзіць што-н., наступаючы нагою.

А. нагу.

2. Натрудзіць, пашкодзіць доўгаю хадою.

А. ногі ў далёкай дарозе.

3. Прайсці вялікую адлегласць пехатой.

А. сотні вёрст.

|| незак. адто́птваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́тня, ‑і, ж.

1. Адзінка ліку, роўная ста (пра аднолькавыя прадметы). Сотня сшыткаў. Дзве сотні машын. □ На сход сышлася да сотні чалавек. Гартны. // Разм. Сто рублёў, сторублёўка. Даць пяцірублёўку і сотню. □ — Сотня ляснула, — не гаварыла, а шыпела жанчына на мужчыну. Трэба разявай не быць. Сачанка.

2. толькі мн. (со́тні, ‑яў). Назва трэцяй з канца лічбы шматзначнага ліку.

3. звычайна мн. (со́тні, ‑яў). Разм. Вялікая колькасць, мноства каго‑, чаго‑н. Цэлымі сотнямі з’яўляліся новыя людзі. Чорны. Сотні зорак былі рассыпаны ў сінім бяздонні неба, як залаты гарох. Бядуля. [Дзед Бадыль:] Даніла Дрыль — пра яго ж на сотні вёрст чуваць. Крапіва.

4. Гіст. Вайсковая адзінка (сто чалавек) у старажытнарускім войску.

5. Вайсковае падраздзяленне ў казацкіх часцях дарэвалюцыйнай Расіі. Казацкая сотня.

6. Ваенная і адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Украіне ў 16–18 стст.

•••

Чорныя сотні — існаваўшыя ў Расіі ў 1905–07 гг. узброеныя банды пагромшчыкаў для барацьбы з рэвалюцыйным рухам, забойства прагрэсіўных дзеячаў і для масавых яўрэйскіх пагромаў.

У сотні крат гл. крат.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налета́тьII сов., ав. налята́ць, налётаць;

налета́ть со́тни часо́в налята́ць (налётаць) со́тні гадзі́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́тнік, ‑а, м.

1. Начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце. // Асоба, якая мела гэты чын.

3. Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў 16–18 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапа́львацца, ‑аецца; зак.

Запаліцца, загарэцца — пра ўсё, многае. Пазапальваліся, замігацелі сотні ясных зорак — электрычных лямпак. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

супярэ́чны, ‑ая, ‑ае.

Які супярэчыць чаму‑н. Сотні разнастайных, супярэчных пытанняў узнікалі адно за адным. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)