сме́ртны, -ая, -ае.

1. Які канчаецца смерцю.

С. выпадак.

2. Такі, які павінен памерці.

Усякі чалавек с.

Нам, смертным (наз.), не ўсё ўдаецца.

3. Які вядзе да смерці, пазбаўляе жыцця.

С. прысуд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сме́ртны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сме́ртны сме́ртная сме́ртнае сме́ртныя
Р. сме́ртнага сме́ртнай
сме́ртнае
сме́ртнага сме́ртных
Д. сме́ртнаму сме́ртнай сме́ртнаму сме́ртным
В. сме́ртны (неадуш.)
сме́ртнага (адуш.)
сме́ртную сме́ртнае сме́ртныя (неадуш.)
сме́ртных (адуш.)
Т. сме́ртным сме́ртнай
сме́ртнаю
сме́ртным сме́ртнымі
М. сме́ртным сме́ртнай сме́ртным сме́ртных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сме́ртны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сме́ртны сме́ртная сме́ртнае сме́ртныя
Р. сме́ртнага сме́ртнай
сме́ртнае
сме́ртнага сме́ртных
Д. сме́ртнаму сме́ртнай сме́ртнаму сме́ртным
В. сме́ртны (неадуш.)
сме́ртнага (адуш.)
сме́ртную сме́ртнае сме́ртныя (неадуш.)
сме́ртных (адуш.)
Т. сме́ртным сме́ртнай
сме́ртнаю
сме́ртным сме́ртнымі
М. сме́ртным сме́ртнай сме́ртным сме́ртных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сме́ртны

1. прил. (подверженный смерти) сме́ртный;

чалаве́к с. — челове́к сме́ртен;

2. в знач. сущ. сме́ртный;

про́сты с. — просто́й сме́ртный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сме́ртны, ‑ая, ‑ае.

1. Які канчаецца смерцю, звязаны са смерцю. Смертны выпадак. Смертны час. // Прызначаны для памёршага. Смертны саван. Смертнае адзенне. Смертная пасцель. // Які служыць прыкметай памірання, звязаны са смерцю. Смертная агонія. Смертныя хрыпы.

2. Такі, які не можа жыць вечна, павінен памерці. Чалавек смертны. // у знач. наз. сме́ртны, ‑ага, м.; сме́ртная, ‑ай, ж. Чалавек. Гэта нас, смертных, абміне такі лёс. А вас, факт, успомняць. Пальчэўскі.

3. Такі, які пазбаўляе жыцця, вядзе да смерці. Смертная кара. Смертны прыгавор. □ [Брыль:] — Ён жа [саюз] абараніў нас ад навалы белых армій і іх саюзнікаў, замежнай буржуазіі, што ў смертнай схватцы прабавала задушыць нас. Колас.

•••

Просты смертны — звычайны чалавек, які нічым не вызначаецца.

Смертны грэх гл. грэх.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сме́ртный

1. (подверженный смерти) сме́ртны;

челове́к сме́ртен чалаве́к сме́ртны;

2. сущ. сме́ртны, -нага м.;

просто́й сме́ртный про́сты сме́ртны;

3. (относящийся к смерти) смяро́тны;

сме́ртный час смяро́тны час;

4. (причиняющий смерть) смяро́тны;

сме́ртная казнь смяро́тная ка́ра;

сме́ртный пригово́р смяро́тны прысу́д;

5. перен. (смертельный) смяро́тны; страшэ́нны;

сме́ртная ску́ка смяро́тная нуда́;

сме́ртный слу́чай офиц. смяро́тны вы́падак.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смяро́тны, -ая, -ае.

1. Які жыве не вечна, якога чакае смерць.

Усе людзі смяротныя.

2. Які выклікае смерць.

Смяротная доза яду.

3. Тое, што і смертны (у 3 знач.).

С. прысуд.

Смяротная кара.

4. перан. Крайні ў сваім праяўленні, вельмі моцны.

Смяротная нуда.

|| наз. смяро́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Смяртэ́льны ‘смяротны, смертны’ (ТСБМ, Нас.), ‘невыносны (пра боль)’ (Сл. ПЗБ), сюды ж смяртэ́льнічкі ‘абутак для нябожчыка’ (там жа), смерце́льно ‘смяротна’, смяртэ́льнік ‘начны матыль’ (Сцяшк. Сл.), ‘незапамінайка’ (Жд. 2), ст.-бел. смертелный (смертельный) ‘смяротны’. Запазычана з ст.-польск. śmiertelny ‘тс’, што ў сваю чаргу з ст.-чэш. smrte(d)lný ‘тс’, якое тлумачыла лац. mortalis ‘тс’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 57; Булыка, Лекс. запазыч., 196; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 381). З той жа крыніцы, відаць, праз старабеларускую, рус. смерте́льный ‘тс’ (Віткоўскі, Słownik, 175; Фасмер, 3, 685). Народнае смяро́тны ‘смяртэльны, смертаносны’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Ласт., Касп., Шат., Байк. і Некр., Бяльк., Растарг.) утворана ад *смерота, параўн. экспрэсіўнае (табуізаванае?) смяро́тка ‘смертухна’ (Ласт., Некр. і Байк.), што да смерць (гл.). Непасрэдныя ўтварэнні ад апошняга смярце́нны ‘смяротны’ (Ян.), сме́ртны ‘тс’ (ТСБМ), ст.-бел. смертныи (смерʼтныи) ‘тс’ (Альтбаўэр).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

смяро́тны, ‑ая, ‑ае.

1. Вынікам якога з’яўляецца смерць, які прыводзіць да смерці. Смяротная доза яду. Смяротная хвароба. // Які служыць прыкметай памірання, звязаны са смерцю. Таптаў [Казімір] люта, злосна, наколькі хапала сілы, а потым, схапіўшыся за сэрца, у смяротнай бледнасці апусціўся на падлогу. Пестрак.

2. Тое, што і смертны (у 2 знач.). — Бедны я чалавек. Хто пазбавіць мяне майго смяротнага цела? — спытаў .. [прэсвітэр] так шчыра, што Каця паверыла яму. Гаўрылкін.

3. Тое, што і смертны (у 3 знач.). Смяротная небяспека. Смяротны прыгавор. □ Не знала яна [любая], што з-пад Любеч Ужо не напішаш ты ёй. Што ты са смяротнаю ранай Ідзеш у бяссмерце, баец. Прыходзька. Паэт [М. Танк] заклікаў народ да смяротнага змагання з ворагам, вудзіў у народзе палымяную нянавісць да фашысцкіх захопнікаў. Клімковіч.

4. перан. Крайні ў сваім праяўленні; вельмі моцны, люты, бязлітасны. Смяротны жах. Смяротны вораг. □ Смяротная стома скавала цела... Мележ. [Базыль:] — Няхай жыве наш дух здаровы, Далоў, смяротная нуда! А. Александровіч.

•••

Смяротная гадзіна гл. гадзіна.

Смяротны грэх — тое, што і смяртэльны грэх (гл. грэх).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

про́сты, -ая, -ае.

1. Аднародны па саставе, не састаўны.

Простае рэчыва.

2. Не складаны, не цяжкі, лёгка даступны для разумення.

Простае рашэнне.

3. Без асаблівых хітрасцей, не мудрагелісты.

Простая абстаноўка ў кватэры.

4. Не першасортны, грубы па якасці.

Мука простага памолу.

5. Які не вызначаецца сярод іншых, самы звычайны.

П. смертны.

Простыя людзі жадаюць міру.

6. Звычайны, не заказны (пра пісьмо, бандэроль і пад.).

7. Прастадушны, няхітры, не ганарлівы.

Не саромцеся яго, ён чалавек п.

8. Які належыць да непрывілеяваных класаў, не дваранскі (уст.).

П. народ.

9. Прамы, без выгібаў.

Дарога простая, як страла.

10. Пра каня: не спутаны (разм.).

Простая мова — у граматыцы: чужая мова, перададзеная без змен, ад імя гаворачага.

Простым вокам — без дапамогі аптычных прыбораў.

|| памянш. про́сценькі, -ая, -ае (да 2, 3 і 7 знач.).

|| наз. прастата́, -ы́, ДМ -таце́, ж. (да 2, 3 і 7 знач.).

Святая прастата — пра вельмі наіўнага чалавека.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)