смалаку́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Смалакурнае прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смалаку́рня

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. смалаку́рня смалаку́рні
Р. смалаку́рні смалаку́рань
смалаку́рняў
Д. смалаку́рні смалаку́рням
В. смалаку́рню смалаку́рні
Т. смалаку́рняй
смалаку́рняю
смалаку́рнямі
М. смалаку́рні смалаку́рнях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

смалаку́рня ж. смолоку́рня, смолова́рня

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смалаку́рня, ‑і, ж.

Смалакурнае прадпрыемства. Сосны вакол смалакурняў стаялі чорныя, нібы асмаленыя агнём. Хомчанка. Моцны, густы пах смаляных карчоў, жывіцы, настой дзёгцю, шкіпінару плавалі ў паветры над борам, над смалакурняй. Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

смаля́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж.

Тое, што і смалакурня.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

смолова́рня смалаку́рня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смолоку́рня смалаку́рня, -ні ж., смаля́рня, -ні ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смаля́рня, ‑і, ж.

Тое, што і смалакурня. Калісь была тут смалярня. Ад яе засталіся толькі глыбы гліняных пячэй, дзе парыліся смалякі ды дробныя рэшткі пранятых смалою карчоў. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Майда́н1 ’плошча, дзе збіраюцца сходы, адбываюцца кірмашы’, ’вялікі двор або пляц (у маёнтку)’ (ТСБМ, Булг., Сцяшк.; Сл. ПЗБ; палес., Нар. сл., ТС), ’пастаўнік у полі’, ’прыбудоўка да хлява’, ’загарадзь для свіней, цялят перад хлявом’ (бяроз., Шатал., зах.-палес., Нар. сл.; брэсц., ДАБМ, к. 232), ’вялікі ўчастак ворнай зямлі’ (Бір.; нясв., Яшк.; мазыр., З нар. сл.), ’шырокая прастора, вялікае гала’ (стол., Яшк.; іван., усх.-палес., Нар. сл.), ’смалакурня, месца, дзе былі прамысловыя збудаванні лясных або рыбных промыслаў, дзе выганялі дзёгаць, выпальвалі кавальскі вугаль’, ’яма, дзе гналі смалу’, ’яма для дзёгцю’ (Бяльк., Маш.; стол., бых., Рам. 3; слаўг., Яшк., Растарг.; гродз., мін., Яшк.; Сл. ПЗБ). Укр. майда́н ’плошча’, ’лясная паляна’; ’смалакурня’, рус. майда́н ’плошча, месца сходак’, ст.-рус. маидан ’базарная плошча’, польск. majdan ’плошча ў лагеры для кірмашоў і нарад, акружаны палаткамі’, ’базар’, ’смалакурня’. Бел. лексема запазычана хутчэй за ўсё праз укр. мову з крым.-тат. mäidan, тур. meydan, якія паходзяць з араб. majdān (Фасмер, 2, 559; Радлаў, 4, 1990, 2069; Бернекер, 2, 6; Брукнер, 318).

Майда́н2 ’зарослы хмызняком роў’ (Бяльк.), рус. майда́н ’прасека ў лесе на высокім месцы’ складаюць адзін арэал. Да майда́н1 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Тарпаты́на ’сумесь смалістых рэчываў для атрымання шкіпінару і каніфолі, жывіца’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ’шкіпінар’ (Гіл., Скарбы, Сл. Брэс., Сцяшк., Сцяц. Сл., Сцяц.), тарпаты́н ’шкіпінар’ (Сл. Брэс., Сцяшк.), тарпаты́н ’шкіпінар, тарпатына’ (Сержп. Прымхі; шальч., стаўб., ганц., брасл., Сл. ПЗБ; лях., Янк. Мат.), тарпанты́на ’прадукт смалакурэння, шкіпінар’ (гродз., Нар. сл.; ашм., Стан.), тэрпанты́на ’тс’ (Некр. і Байк.), тэрпаты́на ’шкіпінар, тарпатына’ (беласт., смарг., Сл. ПЗБ), ст.-бел. терпентина, терпетина ’тэрпенцін’; сюды ж тарпаты́нніцасмалакурня’ (шчуч., ЛА, 3). Праз ст.-польск. terpentyna ’тс’ з с.-лац. terpentinus (Булыка, Лекс. запазыч., 149).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)