слі́зкі

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. слі́зкі слі́зкая слі́зкае слі́зкія
Р. слі́зкага слі́зкай
слі́зкае
слі́зкага слі́зкіх
Д. слі́зкаму слі́зкай слі́зкаму слі́зкім
В. слі́зкі (неадуш.)
слі́зкага (адуш.)
слі́зкую слі́зкае слі́зкія (неадуш.)
слі́зкіх (адуш.)
Т. слі́зкім слі́зкай
слі́зкаю
слі́зкім слі́зкімі
М. слі́зкім слі́зкай слі́зкім слі́зкіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

слі́зкі, -ая, -ае.

1. Гладкі, такі, на якім цяжка ўтрымацца, устаяць або які цяжка ўтрымаць.

С. паркет.

С. грыб.

2. перан. Ненадзейны, небяспечны, які мае ў сабе нейкую няпэўнасць, двухсэнсавасць.

Слізкую дарогу ты выбраў у жыццё.

Слізкая тэма.

3. Пакрыты сліззю.

Слізкія лісточкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слі́зкі

1. прям., перен. ско́льзкий;

с. парке́т — ско́льзкий парке́т;

с. шлях — ско́льзкий путь;

~кая тэ́ма — ско́льзкая те́ма;

2. (покрытый слизью) осли́злый, скли́зкий

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слі́зкі, ‑ая, ‑ае.

1. Гладкі, такі, на якім цяжка ўтрымацца, устаяць, або які цяжка ўтрымаць. Слізкі паркет. □ Прайшоў дожджык, дарога зрабілася ліпучая, слізкая. Маўр. [Косцік] бягом прывалок дзве жэрдкі і па слізкім лёдзе насунуў іх танчэйшымі канцамі да Аксінні. Пальчэўскі. // перан. Выкрутлівы, хітры (пра чалавека). Нейкі слізкі быў гэты чалавек. Корбан.

2. перан. Ненадзейны, небяспечны. Бадзянне ў дарогах і гэты слізкі і няпэўны шлях дробнага ашуканства, на які стаў .. [Пракоп], і неакрэсленасць яго ролі, — усё гэта ўставала, як прыкры сон. Колас. // Які мае ў сабе што‑н. няпэўнае, двухсэнсавае. І не для слоўнай акрабатыкі Я ўзяў такую тэму слізкую. Панчанка. Па застыглым твары Саладухі паўзе слізкая ўсмешка. Шамякін.

3. Пакрыты сліззю. Нават адсюль, з дарогі, можна ўбачыць слізкія каптурыкі масл[я]коў. Навуменка. Вясною вылазіць [вуж] рашуча з нары, Знаходзіць пянёчак-рагулю, Праз вузкую шчыліну пнецца-паўзе, Слізкую скуру здзірае. Жычка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слі́зкі ‘гладкі, такі, на якім цяжка ўтрымацца, устаяць або які цяжка ўтрымаць’, ‘пакрыты сліззю’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), слізь ‘цягучая і слізкая маса’ (ТСБМ), слізата́ ‘слізкасць’ (Сл. ПЗБ), слізо́та ‘заледзянелая дарога’ (тс), ‘калі пад нагамі слізка’ (Варл.), слі́знуць, слі́зі́ць ‘пакрывацца сліззю, прэць’ (ПСл), слі́дзікі ‘піражкі’ (брасл., Сл. ПЗБ). Укр. сли́зький, рус. сли́зкий, польск. ślizki, чэш. slizký, slzký, славац. slizký, славен. slízek, балг. сли́зък, ст.-слав. сльзъкъ ‘ліпкі; сакавіты’. Прасл. *slizъkъ утворана ад прасл. *slizь з суф. ‑ъkъ, параўн. укр. слиз, рус. слизь, чэш., славац. sliz, славен. slȋz ‘слізь’, балг. слиз. Роднасныя ст.-ісл. slíkr ‘гладкі’, ст.-в.-ням. slîhhan ‘красціся’, с.-в.-ням. slik ‘глей’, грэч. λίγδην ‘дакранаючыся да паверхні’, ст.-ірл. sligim ‘пэцкаць’. Гл. Міклашыч, 300; Праабражэнскі, 2, 300; Фасмер, 3, 671; Траўтман, 270; БЕР, 6, 876–878 з аглядам літ-ры. Узводзіцца да і.-е. *sleu̯gʼ‑ ‘слізгаць, слізкі’ (Покарны, 663–664; Сной₁, 581; Борысь, 617; SEK, 4, 312). Гл. яшчэ Махэк₂, 555; Шустар-Шэўц, 1315; ЕСУМ, 5, 300.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

слізо́к

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. слізо́к слізкі́
Р. слізка́ слізко́ў
Д. слізку́ слізка́м
В. слізо́к слізкі́
Т. слізко́м слізка́мі
М. слізку́ слізка́х

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ско́льзкий

1. слі́зкі, ко́ўзкі;

2. перен. слі́зкі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

аслі́злы, -ая, -ае.

Пакрыты сліззю, граззю; слізкі, коўзкі.

Аслізлая шапачка грыба.

Аслізлая дарога.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скли́зкий прост. слі́зкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сли́зкий разг., обл. слі́зкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)