слыхавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. слыхавы́ слыхава́я слыхаво́е слыхавы́я
Р. слыхаво́га слыхаво́й
слыхаво́е
слыхаво́га слыхавы́х
Д. слыхаво́му слыхаво́й слыхаво́му слыхавы́м
В. слыхавы́ (неадуш.)
слыхаво́га (адуш.)
слыхаву́ю слыхаво́е слыхавы́я (неадуш.)
слыхавы́х (адуш.)
Т. слыхавы́м слыхаво́й
слыхаво́ю
слыхавы́м слыхавы́мі
М. слыхавы́м слыхаво́й слыхавы́м слыхавы́х

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

зро́кава-слыхавы́

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. зро́кава-слыхавы́ зро́кава-слыхава́я зро́кава-слыхаво́е зро́кава-слыхавы́я
Р. зро́кава-слыхаво́га зро́кава-слыхаво́й
зро́кава-слыхаво́е
зро́кава-слыхаво́га зро́кава-слыхавы́х
Д. зро́кава-слыхаво́му зро́кава-слыхаво́й зро́кава-слыхаво́му зро́кава-слыхавы́м
В. зро́кава-слыхавы́ (неадуш.)
зро́кава-слыхаво́га (адуш.)
зро́кава-слыхаву́ю зро́кава-слыхаво́е зро́кава-слыхавы́я (неадуш.)
зро́кава-слыхавы́х (адуш.)
Т. зро́кава-слыхавы́м зро́кава-слыхаво́й
зро́кава-слыхаво́ю
зро́кава-слыхавы́м зро́кава-слыхавы́мі
М. зро́кава-слыхавы́м зро́кава-слыхаво́й зро́кава-слыхавы́м зро́кава-слыхавы́х

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

слых, -у, м.

1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, якое дае магчымасць успрымаць гукі.

Органы слыху.

2. Здольнасць правільна ўспрымаць і аднаўляць музычныя гукі.

Абсалютны с.

Падбіраць музыку на слых.

3. Вестка, гаворка пра каго-н., звычайна нічым яшчэ не падмацаваная.

Сярод людзей пра гэта пайшоў нядобры с.

Ні слыху ні дыху (разм.) — няма ніякіх вестак.

|| прым. слыхавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Слыхавыя органы.

С. апарат.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слыхавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да слыху (у 1 знач.). Слыхавыя органы. Слыхавое ўспрыманне. // Які ажыццяўляецца пры дапамозе слыху. Слыхавая сувязь. Слыхавы дыктант. // Які звязан з успрыманнем гучання мастацкага твора. У вершы [М. Танка «Канцэрт у сене»] што ні радок, то пэўны, адметны слыхавы вобраз. Рагойша.

2. Які служыць для слухання, дае магчымасць слухаць. Слыхавы апарат. Слыхавая трубка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уяўле́нне, ‑я, н.

1. Стварэнне ў думках вобраза каго‑, чаго‑н.; узнаўленне ў свядомасці атрыманых раней успрыманняў. Створаны ўяўленнем вобраз, тым больш любога чалавека, не так лёгка разбурыць. Скрыган. У.. [Раманавым] уяўленні пачалі ўставаць малюнкі вайны, ён стараўся вызначыць тое месца, дзе грымелі гарматы, і пачаў вылічаць, калі да іх ціхага сяла дакоціцца хваля вайны. Колас. // Канкрэтны вобраз прадмета ці з’явы, які раней уздзейнічаў на органы пачуццяў, але ў гэты момант непасрэдна не ўспрымаецца свядомасцю. Зрокавыя ўяўленні. Слыхавыя ўяўленні.

2. Псіхічны працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў на аснове ўжо наяўных шляхам іх пераўтварэння. // Творчая фантазія. Уяўленне мастака.

3. Разуменне, веданне чаго‑н., заснаванае на вопыце. Ужо да вечара, агледзеўшы гаспадарку, новы старшыня меў ўяўленне аб яе моцных і слабых баках. Барашка. Рост самасвядомасці героя адбываецца па меры таго, як ён настойліва пераасэнсоўвае свае ранейшыя ўяўленні аб грамадстве. Луфераў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)