службо́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
службо́вы |
службо́вая |
службо́вае |
службо́выя |
| Р. |
службо́вага |
службо́вай службо́вае |
службо́вага |
службо́вых |
| Д. |
службо́ваму |
службо́вай |
службо́ваму |
службо́вым |
| В. |
службо́вы (неадуш.) службо́вага (адуш.) |
службо́вую |
службо́вае |
службо́выя (неадуш.) службо́вых (адуш.) |
| Т. |
службо́вым |
службо́вай службо́ваю |
службо́вым |
службо́вымі |
| М. |
службо́вым |
службо́вай |
службо́вым |
службо́вых |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
службо́вы, -ая, -ае.
1. гл. служба, служыць.
2. Другарадны, дапаможны.
Зробленыя падлікі маюць толькі службовае значэнне.
3. У граматыцы: словы, якія прызначаны для выражэння граматычных сувязей і адносін, не знамянальныя.
Службовыя часціны мовы.
4. Пра сабак: які адносіцца да парод, што дрэсіруюцца для патрэб спецыяльных службаў.
Службовае сабакаводства.
Выстаўка службовых сабак.
|| наз. службо́васць, -і, ж. (да 3 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
службо́вы
1. в разн. знач. служе́бный;
с. час — служе́бное вре́мя;
гэ́та гіпо́тэза ма́е то́лькі ~вае значэ́нне — э́та гипо́теза име́ет то́лько служе́бное значе́ние;
~выя сло́вы — грам. служе́бные слова́;
2. должностно́й;
~вая асо́ба — должностно́е лицо́;
~вае даручэ́нне — должностно́е поруче́ние;
3. уст. прису́тственный;
с. дзень — прису́тственный день
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
службо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да службы (у 2 знач.), да выканання абавязкаў па службе. Службовыя справы. Службовае злачынства. □ Вайна застала .. [Гнядкова] ў службовай камандзіроўцы ў заходніх абласцях Беларусі. Шамякін. З’явілася заява — Службовы апарат Паперкі падшывае І ў папкі набівае. Корбан. // Прызначаны для выканання службы, для служачых. Службовы тэлефон. Службовы аўтобус. □ Месцаў там [у вагоне] не было, і, расчараваная, .. [Таня] вярнулася ў сваё службовае купэ. Даніленка. Рабочыя, ці, як іх яшчэ называюць, службовыя, пакоі ва Упраўленні дзяржаўнай бяспекі абстаўлены вельмі сціпла. Кавалёў. // Такі, які прыняты на службе. Службовыя адносіны. Службовы этыкет. □ Чырвонаармеец бачыць — чалавек цікавы, ад якога можна сёе-тое праведаць. Але ён не здае службовага тону, хоць гаворыць лагодней. Колас. // Які нясе якую‑н. службу, знаходзіцца на якой‑н. службе. Позвы і іншыя паведамленні, адрасаваныя прадпрыемству, установе ці арганізацыі, уручаюцца адпаведнай службовай асобе. Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР. [Наўмыснік:] — Службовы чалавек быў калісьці: то па маёнтках за аратага быў, то раз у леснікі к пану ўбіўся. Чорны.
2. Другарадны, дапаможны. Традыцыйныя вобразы нядолі ці няволі прыцягваліся пісьменнікамі ў твор звычайна з чыста службовымі мэтамі. Ярош. // У граматыцы — які служыць для паказу адносін паміж знамянальнымі часцінамі мовы. Службовыя часціны мовы. Службовыя словы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слу́жба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1. гл. служыць.
2. адз. Работа, заняткі і абавязкі служачага, а таксама месца такой работы і знаходжанне на ёй.
Ісці на службу.
3. адз. Выкананне воінскіх абавязкаў.
С. ў радах арміі.
4. чаго або якая. Якая-н. спецыяльная галіна вытворчасці, а таксама арганізацыя, якія займаюцца спецыяльным участкам работы.
Медыцынская с.
С. сувязі.
С. надвор’я.
5. У веруючых: правядзенне набажэнства.
У кафедральным саборы закончылася с.
◊
Не па службе, а па дружбе (разм.) — просьба зрабіць што-н. не па службовым абавязку, а па-сяброўску.
|| прым. службо́вы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
С. абавязак.
Службовае памяшканне.
С. ўваход (для служачых).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аператы́ўна-службо́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
аператы́ўна-службо́вы |
аператы́ўна-службо́вая |
аператы́ўна-службо́вае |
аператы́ўна-службо́выя |
| Р. |
аператы́ўна-службо́вага |
аператы́ўна-службо́вай аператы́ўна-службо́вае |
аператы́ўна-службо́вага |
аператы́ўна-службо́вых |
| Д. |
аператы́ўна-службо́ваму |
аператы́ўна-службо́вай |
аператы́ўна-службо́ваму |
аператы́ўна-службо́вым |
| В. |
аператы́ўна-службо́вы (неадуш.) аператы́ўна-службо́вага (адуш.) |
аператы́ўна-службо́вую |
аператы́ўна-службо́вае |
аператы́ўна-службо́выя (неадуш.) аператы́ўна-службо́вых (адуш.) |
| Т. |
аператы́ўна-службо́вым |
аператы́ўна-службо́вай аператы́ўна-службо́ваю |
аператы́ўна-службо́вым |
аператы́ўна-службо́вымі |
| М. |
аператы́ўна-службо́вым |
аператы́ўна-службо́вай |
аператы́ўна-службо́вым |
аператы́ўна-службо́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
адміністрацы́йна-службо́вы
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
адміністрацы́йна-службо́вы |
адміністрацы́йна-службо́вая |
адміністрацы́йна-службо́вае |
адміністрацы́йна-службо́выя |
| Р. |
адміністрацы́йна-службо́вага |
адміністрацы́йна-службо́вай адміністрацы́йна-службо́вае |
адміністрацы́йна-службо́вага |
адміністрацы́йна-службо́вых |
| Д. |
адміністрацы́йна-службо́ваму |
адміністрацы́йна-службо́вай |
адміністрацы́йна-службо́ваму |
адміністрацы́йна-службо́вым |
| В. |
адміністрацы́йна-службо́вы (неадуш.) адміністрацы́йна-службо́вага (адуш.) |
адміністрацы́йна-службо́вую |
адміністрацы́йна-службо́вае |
адміністрацы́йна-службо́выя (неадуш.) адміністрацы́йна-службо́вых (адуш.) |
| Т. |
адміністрацы́йна-службо́вым |
адміністрацы́йна-службо́вай адміністрацы́йна-службо́ваю |
адміністрацы́йна-службо́вым |
адміністрацы́йна-службо́вымі |
| М. |
адміністрацы́йна-службо́вым |
адміністрацы́йна-службо́вай |
адміністрацы́йна-службо́вым |
адміністрацы́йна-службо́вых |
Крыніцы:
piskunou2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
служы́ць, служу́, слу́жыш, слу́жыць; незак.
1. Выконваць службу (у 2, 3 і 5 знач.).
С. у арміі.
С. ютрань.
2. перан., каму-чаму. Рабіць што-н. для каго-, чаго-н., быць адданым каму-, чаму-н., накіроўваць сваю дзейнасць на карысць чаго-н. (высок.).
С. народу.
С. мастацтву.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выконваць сваё прызначэнне, быць прыгодным для чаго-н.
Канапа служыць пасцеллю.
Здароўе яшчэ служыць.
4. Выконваць абавязкі слугі.
С. у панскім маёнтку.
5. Пра сабак: стаяць на задніх лапах.
Служы!
|| зак. паслужы́ць, -служу́, -слу́жыш, -слу́жыць.
|| наз. слу́жба, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (да 1, 2 і 5 знач.) і служэ́нне, -я, н. (да 2 знач.; высок.).
|| прым. службо́вы, -ая, -ае (да 1 знач. паводле 2 і 3 знач. наз. служба).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
служи́вый уст.
1. прил. (служебный) службо́вы;
2. сущ. службо́вы, -вага м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прису́тственный уст. службо́вы; ура́давы;
прису́тственный день службо́вы дзень;
◊
прису́тственное ме́сто уст. (дзяржа́ўная) устано́ва;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)