Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
службо́вы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да службы (у 2 знач.), да выканання абавязкаў па службе. Службовыя справы. Службовае злачынства. □ Вайна застала .. [Гнядкова] ў службовай камандзіроўцы ў заходніх абласцях Беларусі.Шамякін.З’явілася заява — Службовы апарат Паперкі падшывае І ў папкі набівае.Корбан.// Прызначаны для выканання службы, для служачых. Службовы тэлефон. Службовы аўтобус. □ Месцаў там [у вагоне] не было, і, расчараваная, .. [Таня] вярнулася ў сваё службовае купэ.Даніленка.Рабочыя, ці, як іх яшчэ называюць, службовыя, пакоі ва Упраўленні дзяржаўнай бяспекі абстаўлены вельмі сціпла.Кавалёў.// Такі, які прыняты на службе. Службовыя адносіны. Службовы этыкет. □ Чырвонаармеец бачыць — чалавек цікавы, ад якога можна сёе-тое праведаць. Але ён не здае службовага тону, хоць гаворыць лагодней.Колас.// Які нясе якую‑н. службу, знаходзіцца на якой‑н. службе. Позвы і іншыя паведамленні, адрасаваныя прадпрыемству, установе ці арганізацыі, уручаюцца адпаведнай службовай асобе.Грамадзянскі працэсуальны кодэкс БССР.[Наўмыснік:] — Службовы чалавек быў калісьці: то па маёнтках за аратага быў, то раз у леснікі к пану ўбіўся.Чорны.
2. Другарадны, дапаможны. Традыцыйныя вобразы нядолі ці няволі прыцягваліся пісьменнікамі ў твор звычайна з чыста службовымі мэтамі.Ярош.// У граматыцы — які служыць для паказу адносін паміж знамянальнымі часцінамі мовы. Службовыя часціны мовы. Службовыя словы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
службо́вы Díenst-, Ámts-, díenstlich;
службо́выя спра́выÁmts¦angelenheiten pl;
службо́вы часÁmtsstunden pl, Árbeitszeit f -, Díenststunden pl, Díenstzeit f;
у службо́вым пара́дку auf dem Díenstweg f;
службо́выя сло́вылінгв. Hílfswörter pl
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
слу́жба, -ы, мн. -ы, -аў, ж.
1.гл. служыць.
2.адз. Работа, заняткі і абавязкі служачага, а таксама месца такой работы і знаходжанне на ёй.
Ісці на службу.
3.адз. Выкананне воінскіх абавязкаў.
С. ў радах арміі.
4.чаго або якая. Якая-н. спецыяльная галіна вытворчасці, а таксама арганізацыя, якія займаюцца спецыяльным участкам работы.
Медыцынская с.
С. сувязі.
С. надвор’я.
5. У веруючых: правядзенне набажэнства.
У кафедральным саборы закончылася с.
◊
Не па службе, а па дружбе (разм.) — просьба зрабіць што-н. не па службовым абавязку, а па-сяброўску.
|| прым.службо́вы, -ая, -ае (да 2 і 3 знач.).
С. абавязак.
Службовае памяшканне.
С. ўваход (для служачых).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)