скуго́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак.

1. Пра сабаку: жаласна выць, падвываць.

Цэлую ноч скуголіў сабака.

2. перан. Скардзіцца, надакучліва прасіць што-н. (разм.).

|| наз. скуго́ленне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скуго́ліць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скуго́лю скуго́лім
2-я ас. скуго́ліш скуго́ліце
3-я ас. скуго́ліць скуго́ляць
Прошлы час
м. скуго́ліў скуго́лілі
ж. скуго́ліла
н. скуго́ліла
Дзеепрыслоўе
цяп. час скуго́лячы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скуго́ліць несов.

1. выть, завыва́ть; (о собаке — ещё) скули́ть, визжа́ть;

2. перен., разг. (плакаться) скули́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скуго́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.

1. Жаласна выць, падвываць (пра жывёліну). Сабака ўсё выў. Не, нават не выў, а скавытаў, скавытаў ціха, расцяжна, бы ўсё роўна галасіў, некага аплакваў .. «Чаго ён гэтак жаласліва вые, чаго скуголіць Сачанка. Сабака аж заходзіўся на дварэ, а ваўчаня бегае па хаце і скуголіць. Пальчэўскі. Свінні, парасяты .. чухаліся аб жардзіны плота, паціху і нудна скуголілі ад холаду. Дуброўскі. // Утвараць гукі, падобныя на выццё. Мяце, скуголіць над платамі, над хатамі белая каламуць завірухі. Ракітны. Ніхто не мог падступіцца не тое што да склада, дык і да станцыі: асколкі снарадаў ляцелі, скуголілі на ўсё наваколле. Сабаленка. Шалёна біліся аб сцены аканіцы, сумотна скуголілі завескі, на якіх яны трымаліся. Колас. Глядзіш, праз пару месяцаў .. сіпаты гармонік [Гарыка] ўжо скуголіць па завуголлю суседніх вёсак. Скрыпка. // Разм. Ціха, жаласна плакаць, енчыць. А дзяўчынка скуголіць і скуголіць, быццам сваім плачам хоча перамагчы завею. Асіпенка. [Хлопец] неспакойна абмацваў каля сябе зямлю, а пасля пачаў скуголіць тонкім перарывістым голасам. Чорны.

2. перан. Разм. Наракаць, скардзіцца, прасіць чаго‑н. — І навошта гэта, і навошта, — скуголіў пасажыр. — Выпілі б па чарцы дый раз’ехаліся... Корбан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скуго́ліць ‘жаласна быць, падвываць (пра жывёліну)’ (ТСБМ, Касп., Др.-Падб., Сцяшк., Мядзв., Інстр. 3), ‘тлуміць галаву, надакучаць’ (Сл. ПЗБ), ‘плакаць’ (Мат. Гом.), ску́гліць, скуглі́ць вішчаць (ТС, Ян., Сл. ПЗБ), скугіта́ць скуголіць (Шатал.), скугі́чыць ‘тс’ (Сл. ПЗБ), скуго́рыць ‘тс’ (Нас.). Укр. скугні́ти, скугота́ти ‘рохкаць’, скуго́лить ‘пішчаць, верашчаць’, ску́глить ‘выць’, рус. дыял. ску́горыць, скуго́лить, ску́гліть ‘тс’ і ‘ныць, скардзіцца’, чэш. skuhrati ‘ныць, хныкаць’, славац. skuhrať ‘скардзіцца’. Гукаперайманне, параўн. Махэк₂, 550; Фасмер, 3, 660. Першасная форма захавалася ў ску́гацьскуголіць, вішчаць, кугакаць’ (ТС), пашыраная ў далейшым суф. ‑(о)лі‑, ‑іта‑, ‑ічы‑, ‑оры‑, якія характарызуюць інтэнсіўнасць дзеяння. Паколькі існуе рус. дан. ску́гор, чэш. skuhrač ‘скупы’, параўноўваюць яшчэ з літ. skaugé ‘зайздрасць’, skaugùs ‘завіслівы’, skaugéti ‘зайздросціць’, лат. skàuģis ‘зайдроснік, незычлівец’, skàust ‘зайздросціць, жадаць благога’; гл. Зубаты, AfslPh, 16, 413; Мюленбах-Эндзелін, 3, 876 і наст. Аб семантычнай мадэлі ‘ныць, скардзіцца’ → ‘скупы’ гл. Пятлёва, Этимология–1970, 214–215.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

завыва́ть несов. завыва́ць; (скулить) скуго́ліць, скавыта́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

выць, вы́ю, вы́еш, вы́е; незак.

Працяжна і тужліва скуголіць; утвараць гукі, падобныя на выццё.

Воўк вые.

Вые вецер.

В. ад болю (перан.: плакаць уголас).

|| наз. выццё, -я́, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паскуго́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Скуголіць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скуго́ленне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. скуголіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абязлю́дзелы, ‑ая, ‑ае.

Які стаў бязлюдным, пустэльным. Абязлюдзелы інтэрнат. □ Вецер халодны скуголіць Над абязлюдзелым полем. Глебка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)