скры́пачка
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
скры́пачка |
скры́пачкі |
| Р. |
скры́пачкі |
скры́пачак |
| Д. |
скры́пачцы |
скры́пачкам |
| В. |
скры́пачку |
скры́пачкі |
| Т. |
скры́пачкай скры́пачкаю |
скры́пачкамі |
| М. |
скры́пачцы |
скры́пачках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
скрыпа́чка
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
скрыпа́чка |
скрыпа́чкі |
| Р. |
скрыпа́чкі |
скрыпа́чак |
| Д. |
скрыпа́чцы |
скрыпа́чкам |
| В. |
скрыпа́чку |
скрыпа́чак |
| Т. |
скрыпа́чкай скрыпа́чкаю |
скрыпа́чкамі |
| М. |
скрыпа́чцы |
скрыпа́чках |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скры́пачка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Разм. Памянш.-ласк. да скрыпка. Падрос музыка, зрабіў сабе скрыпачку ды пайшоў у свет. Якімовіч.
скрыпа́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.
Жан. да скрыпач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скрыпа́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Музыкант, які іграе на скрыпцы.
|| ж. скрыпа́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
скрипа́чка скрыпа́чка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
салі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак.
Выканаць (выконваць) сола, выступіць (выступаць) у якасці саліста. Іграючы, мужчыны сядзелі, а жанчыны стаялі. Саліравала чарнявая скрыпачка. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ты́ры-ты́ры ‘імітацыя ігры на скрыпцы’: тыры‑тыры скрыпачка (Дзіц. фальклор). Гукаперайманне, параўн. тылі-тылі ‘тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ты́лі-ты́лі — пра ігру на гармоніку (мсцісл., Нар. лекс.), пра ігру на скрыпцы (Шат.): тылі́‑тылі́ скрыпачка — прыпеўка ў казцы (Кліх, Пятк. 3), тылі́ ‘гулі, забавы’ (полац., Волк.), тылі́‑тылі́‑тылі‑лі́, каб капустку улілі́ — рыфмаванка (барыс., Дзіц. фальклор). Параўн. укр. тілі́, тілілі́ ‘тс’. Гукапераймальныя імітатывы. Ад іх утвораны тылі́каць, тылілі́каць — пра ігру (часцей за ўсё няўмелую) на музычным інструменце (ТСБМ, Мат. Маг., Шат.), ‘тромкаць, дрынкаць’ (Мат. Гом.), тылілі́каць ‘спяваць песню без слоў’, ‘дакучаць спевамі’ (Янк. 2, Мат. Маг.). Сюды ж з нарашчэннямі тылілі́каць ‘спяваць без слоў’ (Сцяшк. Сл.), тылілі́мкаць ‘няўмела іграць, пілікаць’ (ТС). “Звонкі” варыянт ды́лі‑ды́лі: ды́лі‑ды́лі, скрыпачка (Федар. 2), які Карскі (Труды, 395) звязваў з літ. dilinti ‘церці, шараваць’, dilti ‘знішчаць трэннем’, што няпэўна. Відаць, незалежнае ўтварэнне тылі́‑тылі́ — падзыўныя для кароў (ДАБМ, камент., 895), магчыма, узыходзяць да дыялектнай назвы цяляці, параўн. тылюк, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)