скру́ха, -і, ДМ скру́се, ж.

Туга, маркота, жаль, шкадаванне.

Радасць прыемней за скруху.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скру́ха

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. скру́ха
Р. скру́хі
Д. скру́се
В. скру́ху
Т. скру́хай
скру́хаю
М. скру́се

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скру́ха ж. скорбь, печа́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скру́ха, ‑і, ДМ скрусе, ж.

Туга, маркота. Радасць чалавечая ўсё ж такі мацней за скруху і беспатольнае гора. Сабаленка. — Глыбокае мора, шырокае мора, — Старая запеў павяла, — Ды толькі, глыбейшым было маё гора, Шырэйшаю скруха была. Бялевіч. // Жаль, шкадаванне. — Марына!.. Га, Марына!.. Ты яшчэ жывеш? Не памерла?.. — і са скрухай уздыхнуў: — Ну і жывучыя людзі! Ракітны. Затое, калі ішлі з Сяргеем дадому і адзінай сведкай іх быў серпік месяца, .. [Антон] са скрухай сказаў: — Пацягнула ж мяне за язык сказаць пра гэты буксір. Сіўцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Скру́ха ‘туга, маркота’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Сцяшк., Др.-Падб.), ‘сум, раскаянне’ (Нас., Гарэц.), сукру́ха ‘тс’ (Нар. Гом.), скрух ‘смутак’ (Шн. 2), скрухлі́ва ‘сумна’ (Сцяшк. Сл.), сукру́шны ‘спачувальны’ (ТС). Ст.-бел. скруха ‘раскаянне; шкадаванне, жаль’ з 1577 г. < ст.-польск. skrucha (Булыка, Лекс. запазыч., 134). Аднакаранёвае з крух (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сукру́хаскруха, смутак’ (Нас.; віц., Шн.), ’пакаянне’ (Нар. Гом.), ’захворванне’ (полац., Нар. лекс.), сукру́шлівы, сукру́шны ’спачувальны’ (ТС). Рус. дыял. сукру́ха ’тс’. Аддзеяслоўны дэрыват з прэфіксам су-, суадносны з назоўнікам крух (гл.), *крушыць ’разбіваць’, параўн. руйнаваць, рус. сокруша́ться ’смуткаваць’. Па фармальных прыкметах і шырокаму распаўсюджанню ў народнай мове не з’яўляецца адаптацыяй запазычання скруха, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Неспато́льна ’надта, вельмі’ (Сцяшк.). Відаць, да пато́ля ’непрыемнасць, скруха’ (гл.), як стра́шна ’вельмі, многа’ ад страх і пад.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сокруше́ниеII ср. (печаль) скру́ха, -хі ж.; (скорбь) сму́так, -тку м.; (сожаление) жаль, род. жа́лю м.; см. сокруша́тьII.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скорбь ж. сму́так, -тку м.; (сокрушение) скру́ха, -хі ж.; (сильное сожаление) жаль, род. жа́лю м.; (тоска) туга́, -гі́ ж.; (печаль) журба́, -бы́ ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запе́ў, ‑певу, м.

1. Пачатак харавой песні або куплета, які выконваецца запявалам. — Глыбокае мора, шырокае мора, — Старая запеў павяла, — Ды толькі глыбейшым было маё гора, Шырэйшаю скруха была. Бялевіч.

2. Пачатак быліны, звычайна не звязаны з яго зместам; зачын. // перан. Пачатак чаго‑н., уступ да чаго‑н. Публіцыстыка Ф. Багушэвіча была толькі запевам да той палымянай і шчырай песні, што велічна прагучала ў «Дудцы беларускай» і «Смыку беларускім». С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)