ско́чыць гл. скакаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́чыць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. ско́чу ско́чым
2-я ас. ско́чыш ско́чыце
3-я ас. ско́чыць ско́чаць
Прошлы час
м. ско́чыў ско́чылі
ж. ско́чыла
н. ско́чыла
Загадны лад
2-я ас. ско́ч ско́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час ско́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ско́чыць сов., однокр. пры́гнуть, скакну́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.

1. Аднакр. да скакаць (у 1, 5 і 8 знач.).

2. да каго-чаго. Падскочыць, хутка падысці. Скочыў да цара Музыка... Танк. Мама скочыла да майго ложка, згрэбла мяне соннага і дрыготка прашаптала: — Блакада, сынок... «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ско́чыць — аднакратны дзеяслоў да скакаць (гл.). Варбат (Этимология–2003–2005, 24–25) прасл. *skočiti выводзіць ад **ščekti (> *ščekati, гл. шчыкаць) з ітэратыўнай ‑i‑ асновай пры каранёвым вакалізме ў ступені *o, пацверджаннем чаго з’яўляецца шчыката́ць ‘бегчы, дробна перабіраючы нагамі’, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скака́ць, скачу́, ска́чаш, ска́ча; скачы́; незак.

1. Рабіць скачкі, хутка рухацца, падскокваючы.

Дзеці скачуць на лузе.

Заяц скача па канюшыне.

С. на адной назе.

2. Адскокваць убок або ўверх, стукаючы аб што-н. цвёрдае.

Мячык скача па тратуары.

3. Міжвольна дрыжаць, трэсціся (пра часткі цела, твару; разм.).

Калені скакалі ад страху.

На шыі скача жылка.

4. Ехаць наўскач.

С. на кані праз выган.

5. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Рэзка змяняцца (разм.).

Гутарка скакала з адной тэмы на другую.

Тэмпература ў дзіцяці скача.

Цэны скачуць.

6. Танцаваць (разм.).

С. польку.

7. Часта мяняць месца работы, вучобы (разм.).

С. з аднаго завода на другі.

Скакаць пад чыю дудку (неадабр.) — падпарадкоўвацца чужой волі.

|| аднакр. скакану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1, 2 і 5 знач.; разм.), ско́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1, 2, 5 і 7 знач.) і ско́чыць, -чу, -чыш, -чыць (да 1 і 5 знач.).

|| наз. скака́нне, -я, н. і скок, -у, м. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скакну́ть сов., однокр. ско́кнуць, ско́чыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сигану́ть сов., однокр., прост. сігану́ць, ско́чыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прымеркава́цца, -мярку́юся, -мярку́ешся, -мярку́ецца; -мярку́йся; зак.

Сабрацца, падрыхтавацца што-н. рабіць, улічыўшы абставіны.

П. скочыць цераз канаву.

|| незак. прымярко́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пры́гнуть сов., однокр. ско́кнуць, ско́чыць; см. пры́гать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)