склада́нне, -я, н.

1. гл. складаць.

2. У матэматыцы: дзеянне, пры дапамозе якога з двух або некалькіх лікаў (складаемых) атрымліваюць новы (суму), які мае столькі адзінак, колькі было ва ўсіх дадзеных ліках разам.

3. У мовазнаўстве: слова, што ўтворана з дзвюх або некалькіх асноў і прадстаўляе лексічную адзінку, якая мае граматычныя і семантычныя адзнакі паасобнага слова; складанае слова (напр.: збожжаўборачны, першадрукар).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вальналю́бец ’той, хто любіць волю’ (КТС). Складанае слова: вольны + любіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вадато́к ’плынь; рэчышча’ (КЭС). Рус. водоток, укр. водотока ’рэчышча патоку’. Складанае слова: вада + цячы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Віляхво́ст ’падліза, чалавек, схільны да ліслівасці’ (Бяльк.) — складанае слова ад віля́ць і хвост (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Картагра́ч ’карцёжнік’ (Некр.). Штучна створанае складанае слова з другой асновай ‑грач ад дзеяслова граць (іграць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ватэ́тта ’вось тут’ (КЭС). Дакладна адпавядае рус. дыял. воте́тта, вотэ́тта ’тс’ (СРНГ). Складанае слова: вот ’вось’ + эт‑то.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мяшкорыць, мешкорыць, мешколіць ’калашмаціць’ (ТС). Магчыма, складанае слова з мясіць і шкура ’скура’ (гл.); параўн. даць у скуру ’набіць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прастаста́віць ’ставіць перпендыкулярна ці амаль перпендыкулярна’ (Янк. 3.). Складанае слова з прост‑ (гл. про́сты) і ста́віць. Параўн. яшчэ прастава́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахтыдра́й ’свавольнік’ (Бяльк.). Складанае слова ад лахты. ’адзенне’ і драць ’рваць’ і суф. ‑ай (як лятай, валачай. віхляй і інш.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабіду́да ’гультай, бяздзейнік, лодар’ (КЭС, лаг., КТС), ’абібок, няўклюда’ (Мат. Гом.) складанае экспрэсіўнае слова, утворанае ад лоб 1 (гл.) і дуда.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)