сквер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі гарадскі грамадскі сад.

|| памянш. скве́рык, -а, мн. -і, -аў, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скве́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скве́р скве́ры
Р. скве́ра скве́раў
Д. скве́ру скве́рам
В. скве́р скве́ры
Т. скве́рам скве́рамі
М. скве́ры скве́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

сквер м. сквер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сквер сквер, род. скве́ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сквер, ‑а, м.

Невялікі гарадскі грамадскі сад. Белы дом стаіць пры шумным скверы Паміж ліп і клёнаў маладых. Непачаловіч. У родным Мінску, ў ціхім скверы, Пасля гульняў і прыгод, Сталі марыць піянеры Пра завоблачны палёт. Кірэенка.

[Англ. square.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спланава́ць сов., в разн. знач. сплани́ровать;

с. буды́нак — сплани́ровать зда́ние;

с. рабо́ту — сплани́ровать рабо́ту;

с. сквер — сплани́ровать сквер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сплани́роватьI сов., в разн. знач. спланава́ць;

сплани́ровать зда́ние спланава́ць буды́нак;

сплани́ровать строи́тельство спланава́ць будаўні́цтва;

сплани́ровать сквер спланава́ць сквер.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скве́рык, ‑а, м.

Памянш.-ласк. да сквер; невялічкі сквер. Да прыходу цягніка было яшчэ з паўгадзіны, і дзяўчаты сядзелі ў прывакзальным скверыку. Васілевіч. І гэткі ж малады Шуміць ёй [дзяўчыне] скверык лісцем. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыса́днік ’кветнік каля хаты; агародчык; парк, сквер’ (ТСБМ, Гарэц.), ’непладовыя дрэвы ў пладовым садзе’ (Др.-Падб.). З прыса́ды (гл.). Семантычна, безумоўна, паўплывала і паліса́днік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыстанцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які размяшчаецца каля чыгуначнай станцыі. Гаманкі натоўп пасажыраў вынес мяне на прыстанцыйную плошчу. Савіцкі. У прыстанцыйны сквер як бы перамясцілася чакальная зала. Людзі сядзяць на клунках, чамаданах. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)