Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
скверм.сквер
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скверсквер, род. скве́ра м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сквер, ‑а, м.
Невялікі гарадскі грамадскі сад. Белы дом стаіць пры шумным скверы Паміж ліп і клёнаў маладых.Непачаловіч.У родным Мінску, ў ціхім скверы, Пасля гульняў і прыгод, Сталі марыць піянеры Пра завоблачны палёт.Кірэенка.
[Англ. square.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СКВЕР (ад англ. square квадрат),
невялікі гарадскі сад; важная ч.азелянення населеных месцаў, дэкар. афармлення плошчаў і вуліц. Фарміруецца па асн. прынцыпах садова-паркавага мастацтва. Пл. звычайна 0,5—2 га. У адрозненне ад бульвара прызначаны пераважна для кароткачасовага адпачынку пешаходаў. С. можа мець самаст. закончаную кампазіцыю ці быць элементам буйнога арх.-ландшафтнага ансамбля. Звычайна асн. элемент кампазіцыі С. — пляцоўка для адпачынку з фантанам, дэкар. скульптурай, кветкавым партэрам, клумбамі, газонамі, пасадкамі дрэў, кустоў і інш. Першыя С. ўзніклі ў сярэдзіне 19 ст. ў Англіі, у 2-й пал. 19 ст. — у Расіі. Першыя С. на Беларусі — Аляксандраўскі сад (1870, цяпер Цэнтральны С.) з фантанам (1874) і на Саборнай пл. (1890-я г., цяпер пл. Свабоды) у Мінску. Найб. значныя С. ствараюцца ў адм.-грамадскіх цэнтрах (на плошчах Незалежнасці ў Мінску, Леніна ў Магілёве, Савецкай у Гродне), каля трансп.-планіровачных вузлоў (на прывакзальных плошчах у Гомелі, Маладзечне; Міхайлаўскі каля чыг. вакзала ў Мінску), перад буйнымі грамадскімі будынкамі (каля Бел.муз.т-ра ў Мінску, політэхн. ін-та ў Брэсце), каля помнікаў і мемар. комплексаў (С. на пл. Перамогі ў Мінску, каля помніка Вызвалення на пл. Свабоды ў Брэсце), у квартальнай забудове — т.зв. С.-«кішэні» (па вул. Берсана, на скрыжаваннях вул. Варвашэні і Куйбышава ў Мінску) і інш.
Г.С.Ларкін.
Міхайлаўскі сквер у Мінску. Скульптура «Дама на лаўцы» Скульптар У.Жбанаў. 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
скверм. (párkähnliche) Ánlage f -, -n; Grünanlage f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
сквер
(англ. square = квадрат)
невялікі гарадскі грамадскі сад.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БРАДВЕ́Й (Broadway),
адна з гал. вуліц г. Нью-Йорк. Даўж. больш за 25 км. Вуліца перарываецца плошчамі Коламбус-сёркл, Таймс-сквер, Мэдысан-сквер, Юніян-сквер. Вядомая як цэнтр тэатр. мастацтва (размешчана каля 70 тэатраў, пераважна музычных). На Брадвеі таксама праўленні буйных гандл. фірмаў і фін. устаноў, магазіны, атэлі, рэстараны, забаўляльныя ўстановы і інш.