скаці́цца, скачу́ся, ско́цішся, ско́ціцца; зак.

1. Коцячыся па паверхні, спусціцца, з’ехаць, упасці.

Мячык скаціўся з гары.

2. перан. Адысці, адступіць (звычайна ад чаго-н. перадавога, прагрэсіўнага).

С. ў балота бюракратызму.

|| незак. ско́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца; наз. ско́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скаці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скачу́ся ско́цімся
2-я ас. ско́цішся ско́ціцеся
3-я ас. ско́ціцца ско́цяцца
Прошлы час
м. скаці́ўся скаці́ліся
ж. скаці́лася
н. скаці́лася
Загадны лад
2-я ас. скаці́ся скаці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час скаці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скаці́цца сов.

1. прям., перен. скати́ться;

бервяно́і́лася з гары́ — бревно́ скати́лось с горы́;

с. кулём — скати́ться ку́барем;

2. (в трубку) ската́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скаці́цца, скачуся, скоцішся, скоціцца; зак.

1. Спусціцца ўніз, коцячыся па пахільнай паверхні. Бервяно скацілася з гары. □ І ў гэты момант скацілася з страхі нешта круглае. Лынькоў. Свечка скацілася на лаву і пагасла. Броўка. // З’ехаць, упасці ўніз (пра чалавека, жывёл). Удзень звычайна на станцыях такіх пасажыраў зганяла з дахаў чыгуначная міліцыя, але ўночы ехалася спакойна, адно трэба было сцерагчыся, каб не зачапіла чым ды не скаціцца з даху. Чыгрынаў. / у перан. ужыв. Смяротны цяжар раптам спаціўся з кухаравых плеч. Гарэцкі. // Спусціцца к гарызонту (пра сонца і пад.). Сонца за цёмныя сосны Скацілася недзе. Спіць. Бураўкін. / у паэт. ужыв. Дзе ты, зорка мая прамяністая? За якія ты хмары скацілася. Русак. // Сцячы ўніз, перамясціцца (пра слёзы, кроплі поту, ваду і пад.). Дзве буйныя слязіны скаціліся з .. павек [Марыны]. Кавалёў. Пройдзе дождж, скоціцца вада — І зноў дошка сухая. Ермаловіч. Раса скацілася з куста. І пугі ляск, як стрэл з пагана. І вольны конь наўскапыта Пабег ад чэпкага аркана. Сербантовіч.

2. Хутка спусціцца, збегчы ўніз. Некалькі фашыстаў скаціліся з бронетранспарцёра ў канаву і спрабавалі адстрэльвацца. Шчарбатаў. Яшка нарэшце вылузаўся з-пад свайго суседа, клубком скаціўся з нараў і кінуўся да дзвярэй. Машара. Як толькі на падворку залескаталі драбіны, хлопцы мігам скаціліся з печы і рынуліся ў дзверы. С. Александровіч.

3. перан. Адысці, адступіць (звычайна ад чаго‑н. перадавога, прагрэсіўнага). Скаціцца ў балота апартунізму.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ско́чвацца гл. скаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скати́ться сов., прям., перен. скаці́цца, мног. паско́чвацца;

скати́ться ку́барем скаці́цца кулём.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́раніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., што.

Даць магчымасць скаціцца, упасці (пра слязу).

Колькі слёз выраніла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паско́чвацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Скаціцца — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ско́чвацца несов., возвр., страд. ска́тываться; см. скаці́цца, ско́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. скочваць — скаціць і скочвацца — скаціцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)