Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
скаці́ццасов.
1.прям., перен. скати́ться;
бервяно́ ~ці́лася з гары́ — бревно́ скати́лось с горы́;
с. кулём — скати́ться ку́барем;
2. (в трубку) ската́ться
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скаці́цца, скачуся, скоцішся, скоціцца; зак.
1. Спусціцца ўніз, коцячыся па пахільнай паверхні. Бервяно скацілася з гары. □ І ў гэты момант скацілася з страхі нешта круглае.Лынькоў.Свечка скацілася на лаву і пагасла.Броўка.// З’ехаць, упасці ўніз (пра чалавека, жывёл). Удзень звычайна на станцыях такіх пасажыраў зганяла з дахаў чыгуначная міліцыя, але ўночы ехалася спакойна, адно трэба было сцерагчыся, каб не зачапіла чым ды не скаціцца з даху.Чыгрынаў./уперан.ужыв.Смяротны цяжар раптам спаціўся з кухаравых плеч.Гарэцкі.// Спусціцца к гарызонту (пра сонца і пад.). Сонца за цёмныя сосны Скацілася недзе. Спіць.Бураўкін./упаэт.ужыв.Дзе ты, зорка мая прамяністая? За якія ты хмары скацілася.Русак.// Сцячы ўніз, перамясціцца (пра слёзы, кроплі поту, ваду і пад.). Дзве буйныя слязіны скаціліся з .. павек [Марыны].Кавалёў.Пройдзе дождж, скоціцца вада — І зноў дошка сухая.Ермаловіч.Раса скацілася з куста. І пугі ляск, як стрэл з пагана. І вольны конь наўскапыта Пабег ад чэпкага аркана.Сербантовіч.
2. Хутка спусціцца, збегчы ўніз. Некалькі фашыстаў скаціліся з бронетранспарцёра ў канаву і спрабавалі адстрэльвацца.Шчарбатаў.Яшка нарэшце вылузаўся з-пад свайго суседа, клубком скаціўся з нараў і кінуўся да дзвярэй.Машара.Як толькі на падворку залескаталі драбіны, хлопцы мігам скаціліся з печы і рынуліся ў дзверы.С. Александровіч.
3.перан. Адысці, адступіць (звычайна ад чаго‑н. перадавога, прагрэсіўнага). Скаціцца ў балота апартунізму.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скаці́цца hinúnterrollen vi (s), hinúntergleiten*vi (s), hinúnterrutschen vi (s) (у напрамку ад таго, хто гаворыць); herúnterrollen vi (s), herúntergleiten*vi (s), herúnterrutschen vi (s) (у напрамку да таго, хто гаворыць);
скаці́цца ваўчко́м hinúnterpurzeln vi (s); herúnterpurzeln vi (s)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ско́чваццагл.скаціцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)