скаро́міцца, -млюся, -мішся, -міцца; незак. (разм.).

Есці ў пост скаромную ежу.

|| зак. аскаро́міцца, -млюся, -мішся, -міцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скаро́міцца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скаро́млюся скаро́мімся
2-я ас. скаро́мішся скаро́міцеся
3-я ас. скаро́міцца скаро́мяцца
Прошлы час
м. скаро́міўся скаро́міліся
ж. скаро́мілася
н. скаро́мілася
Загадны лад
2-я ас. скаро́мся скаро́мцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час скаро́мячыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скаро́міцца несов., разг. скоро́миться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скаро́міцца, ‑млюся, ‑мішся, ‑міцца; незак.

Разм.

1. Уст. Есці ў посныя дні скаромную ежу насуперак настаўленням рэлігіі.

2. Ужываць непрыстойныя словы. Бацьку заўсёды прыгадваю як чалавека вельмі стрыманага, які ніколі не скароміўся брыдкім словам. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аскаро́міцца гл. скароміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скоро́миться несов., разг. скаро́міцца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Скаро́мны ‘паводле рэлігійных прадпісанняў — забаронены для яды ў час посту (пра мяса, сала, малако і пад.)’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб., Сл. ПЗБ), скаро́мніна ‘скаромная ежа’ (Касп., Варл., Шатал.), скаро́міна ‘тс’ (Нар. сл., Сл. ПЗБ, Шатал.), скаро́мнае ‘тс’ (Пятк. 2), скоро́мнэ ‘тс’ (ТС, Сл. Брэс.), скарамі́нка ‘сала (кусочак) свіное’ (Сцяшк. Сл., Скарбы), скаро́міць ‘запраўляць страву’ (Сл. ПЗБ), скаро́міцца ‘есці скаромнае’ (ТСБМ, Др.-Падб., Касп.). Да ско́рам (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)