скара́цца гл. скарыцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скара́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скара́юся скара́емся
2-я ас. скара́ешся скара́ецеся
3-я ас. скара́ецца скара́юцца
Прошлы час
м. скара́ўся скара́ліся
ж. скара́лася
н. скара́лася
Загадны лад
2-я ас. скара́йся скара́йцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час скара́ючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скара́цца несов., разг. покоря́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скара́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скарыцца.

2. Зал. да скараць ​1.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скары́цца, скару́ся, ско́рышся, ско́рыцца; зак. (разм.).

Тое, што і пакарыцца.

|| незак. скара́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

поко́рствовать несов., книжн., уст. пакара́цца, скара́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смиря́ться

1. уціхамі́рвацца, утаймо́ўвацца, скара́цца, станаві́цца пако́рлівым;

2. страд. уціхамі́рвацца, утаймо́ўвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

покоря́ться

1. пакара́цца, скара́цца; см. покори́ться;

2. страд. пакара́цца; заваёўвацца; см. покоря́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кары́цца1, карытца ’карыта’ (Бяльк.), ’выемка, куды ўстаўляецца бёрда’ (Жыв. сл.), да карыта (гл.). Суфікс сярэдняга роду ‑ьce, які ўтварае дэмінутывы і гіпакарыстыкі (SP, 1, 101).

Кары́цца2 ’дэталь у калаўроце, пры дапамозе якой рэгулююць шнуры’ (Нар. сл.). Гл. карыцца1.

Кары́цца3 ’пакарацца, скарацца’ (Кіркор, Ант.; Нас. Бел. песни, Сержп. Грам., Шн.), да карыць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прыла́шчыць, ‑лашчу, ‑лашчыш, ‑лашчыць; зак., каго.

1. Праявіць ласку, пяшчоту ў адносінах да каго‑н. Заўважае часам Аляксандра Пятроўна ў вачах Марынкі такую засмучанасць, што хочацца прытуліць яе да сябе, прылашчыць, як роднае дзіця. Каршукоў. [Жэнька] папракнуў сябе, што вельмі рэдка бачыць Ленку і ніколі не прылашчыў сіраціну. Шамякін.

2. Ласкавымі, пяшчотнымі адносінамі прыцягнуць, прывабіць да сябе. Рыгор не прывык скарацца. Яго, мабыць, немагчыма чым-небудзь прылашчыць, каб пасля прымусіць «скакаць пад сваю дудку». Сабалеўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)