скалыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што.

1. Зварухнуць, захістаць, прымусіць калыхацца.

Вецер скалыхнуў жыта.

С. калыску (гайдануць з боку ў бок).

2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой.

Навіна скалыхнула народ.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скалыхну́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скалыхну́ скалыхнё́м
2-я ас. скалыхне́ш скалыхняце́
3-я ас. скалыхне́ скалыхну́ць
Прошлы час
м. скалыхну́ў скалыхну́лі
ж. скалыхну́ла
н. скалыхну́ла
Загадны лад
2-я ас. скалыхні́ скалыхні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час скалыхну́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скалыхну́ць сов.

1. прям., перен. всколыхну́ть;

ве́цер ~ну́ў жы́та — ве́тер всколыхну́л рожь;

с. ма́сы — всколыхну́ть ма́ссы;

2. покачну́ть, качну́ть;

с. калы́ску — качну́ть колыбе́ль

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скалыхну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Зварухнуць, зрушыць, загайдаць, захістаць. Лёгкі ветрык павеяў з поўдня, скалыхнуў трапяткое лісцё, і зашумела яно ціхімі галасамі, зліваючыся са звонам хвалі... Шахавец. Гром пракаціўся яшчэ раз і ціха скалыхнуў паветра. Колас. І хваля катэр скалыхне, Ачнецца ён — і ўдаль, як чайка, кінецца. Лось. // Гайдануць з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуць. Скалыхнуць калыску.

2. перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой, цішыню. Бо, як песню заспяваю, Жаль вам душу скалыхне. Колас. Ёсць слава ў яго [хлопца], аж да Брэста Яна скалыхнула ўвесь край. Калачынскі. Вераснёвы вецер песціцца, скалыхнуў начную ціш. Машара.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

всколыха́ть сов., уст. ускалыхну́ць, скалыхну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

всколыхну́ть сов., прям., перен. ускалыхну́ць, скалыхну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

колыхну́ть сов., однокр. калыхну́ць, скалыхну́ць, гайдану́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зварухну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

1. каго-што. Прывесці ў лёгкі рух; скалыхнуць. І як вокам азірнуць — Збожжа, збожжа, збожжа, Нават вецер зварухнуць Каласы не можа... Грахоўскі. // перан. Заклікаць да дзеяння. Папрацавалі мы нямала, Каб зварухнуць, падняць народ. Бітэль.

2. чым. Паварушыць, кіўнуць. Ніводным плаўніком не зварухнуў [шчупак]. Ваданосаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

покачну́ть сов.

1. калыхну́ць, скалыхну́ць, гайдану́ць; гушкану́ць;

2. хістану́ць, хісну́ць, калыхну́ць, калыўну́ць;

3. вагану́ць, зыбану́ць, зыбну́ць;

4. кіўну́ць; крутну́ць;

5. калыхну́ць, махну́ць; см. покача́тьI 1—5;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

колебну́ть сов. и однокр.

1. калыхну́ць, скалыхну́ць, гайдану́ць, варухну́ць, зварухну́ць;

2. хісну́ць, хістану́ць, калыўну́ць, скалыўну́ць, кіўну́ць, крану́ць, варухну́ць, зварухну́ць;

3. вагану́ць, зыбану́ць, зыбну́ць; см. колеба́ть 1—3;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)