1. Зварухнуць, зрушыць, загайдаць, захістаць. Лёгкі ветрык павеяў з поўдня, скалыхнуў трапяткое лісцё, і зашумела яно ціхімі галасамі, зліваючыся са звонам хвалі...Шахавец.Гром пракаціўся яшчэ раз і ціха скалыхнуў паветра.Колас.І хваля катэр скалыхне, Ачнецца ён — і ўдаль, як чайка, кінецца.Лось.// Гайдануць з боку ў бок або зверху ўніз; злёгку калыхнуць. Скалыхнуць калыску.
2.перан. Усхваляваць, узрушыць; парушыць спакой, цішыню. Бо, як песню заспяваю, Жаль вам душу скалыхне.Колас.Ёсць слава ў яго [хлопца], аж да Брэста Яна скалыхнула ўвесь край.Калачынскі.Вераснёвы вецер песціцца, скалыхнуў начную ціш.Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скалыхну́ць
1. in Bewégung bríngen*;
2.перан. (усхваляваць) áufregen vt, errégen vt, in Áufregung versétzen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
всколыха́тьсов., уст. ускалыхну́ць, скалыхну́ць;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
зварухну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.
1.каго-што. Прывесці ў лёгкі рух; скалыхнуць. І як вокам азірнуць — Збожжа, збожжа, збожжа, Нават вецер зварухнуць Каласы не можа...Грахоўскі.//перан. Заклікаць да дзеяння. Папрацавалі мы нямала, Каб зварухнуць, падняць народ.Бітэль.
2.чым. Паварушыць, кіўнуць. Ніводным плаўніком не зварухнуў [шчупак].Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)